Стэрлітамак

места ў Башкартастане (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэрлітамак
Remove ads

Стэрлітамак (па-расейску: Стерлитамак, па-башкірску: Стәрлетамак) — горад (з 1781 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Стэрлітамацкага раёну Башкартастану. Насельніцтва на 2025 год — 277 400 чалавекі. Заснаваны ў 1735 годзе.

Хуткія факты

Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 130 км ад Уфы.

Буйны цэнтар хімічнай прамысловасьці і машынабудаваньня. Эканамічны патэнцыял гораду шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як «Башкірская содавая кампанія», «Сынтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры градаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званьне «гораду вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасьці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянэрнымі таварыствамі: «Стэрлітамаскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будіндустрыі і будматэрыялаў.

Remove ads

Інфраструктура

Стэрлітамак — разьвітае прамысловае места з паўнавартаснай інфраструктурай і наладжанай транспартнай сыстэмай. Будаўніцтва рухаецца вялікімі тэмпамі, пашыраюцца новыя мікрараёны (Паўднёва-Заходні, Сонечны, ВТС). Вядзецца забудова заходняга раёну места, у прыватнасьці мікрараёны Сонечны, Блакітны, Заходні. Плянуецца пабудова асобнага жылога квартала на беразе ракі Альхоўка для работнікаў «Башкірскай содавай кампаніі», аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў места.

Remove ads

Асобы

  • Ігар Палівода, беларускі кампазытар, піяніст.

Глядзіце таксама

  • Беларуская вуліца

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads