Багданцы
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багданцы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XIX ст. у Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 18 рэвіскіх душ, адносілася да Трабскага казённага таварыства. Паводле перапісу 1897 г., 6 двароў, 47 жыхароў. У 1905 г. 53 жыхары, 89 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. вёска (9 двароў, 43 жыхары) у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. (11 двароў, 64 жыхары) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
Уваходзіла ў Багданаўскі, з 19.1.1965 г. у Трабскі сельсаветы. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 35 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 7 жыхароў, 4 двары.
- 2009 год — 4 чалавека[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads