Бадалёна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бадалёна (па-каталянску: Badalona) — горад ва паўночна-ўсходняй частцы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Каталёнія. Места разьмешчана ў камарцы Барсэлёны, зьяўляючыся часткай сталічнай вобласьці Барсэлёны. Горад разьмешчаны на левым беразе невялікай ракі Бэзас, а таксама мае выхад да Міжземнага мора. Бадалёна зьяўляецца трэцім паводле ліку жыхароў горадам у Каталёніі пасьля Барсэлёны й Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат. Статус гораду быў атрыманы Бадалёнай у 1897 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Бадалёна была заснавана рымлянамі ў III стагодзьдзі да н. э., пад імём Баэтулё (лац. Baetulo), хоць паселішчы ў гэтым раёне існавалі з 3500—2500 да н. э. Рымскі горад заўмаў плошчу ў 11 га, зь лініяй сьценаў 413×261 м, паселішча мела вялікія абарончыя вежы. У I стагодзьдзі да н. э. у горадзе месьцілася 15 тысячаў жыхароў.
Цяперашняя Бадалёна была створана ў X стагодзьдзі. Манастыр Сант-Хэрані-дэ-ля-Муртра, пабудаваны ў XIV стагодзьдзі, зьяўляўся летняй рэзыдэнцыяй каталіцкіх манархаў Гішпаніі. Бадалёна была адным з самых важных гарадоў падчас гішпанскага індустрыялізацыі ў XIX стагодзьдзі.
Remove ads
Культура
У траўні, у сувязі са сьвятам Сьвятога Анастаса, апякуна Бадалёны, у горадзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы й фэстывалі.
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Бадалёна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads