Бананавы хлеб

хлеб з расьцёртых бананаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Бананавы хлеб
Remove ads

Бананавы хлебхлеб з расьцёртых бананаў.

Хуткія факты Іншыя назвы, Тып ...

У 1933 годзе амэрыканскі перапрацоўнік збожжа «Пілзбэры» (штат Мінэсота) выдаў кнігу «Збалянсаваныя рэцэпты», якая ўпершыню зьмяшчала спосаб прыгатаваньня бананавага хлеба. Пазьней у ЗША ўсталявалі Дзень бананавага хлеба, які прызначылі на 23 лютага.

Remove ads

Складнікі

Для прыгатаваньня бананавага хлеба выкарыстоўваюць 500 грамаў (5) бананаў, 300 грамаў пшанічнай мукі найвышэйшага гатунку або з цэльнага збожжа, 80 мілілітраў алею, 70 грамаў цукру і 1 гарбатную лыжку соды[1].

Прыгатаваньне

Спачатку бананы здрабняюць у блэндэры або відэльцам. Затым дадаюць муку і алей, цукар і соду ды разьмешваюць да атрыманьня густога цеста, каб тое трымалася на лыжцы. Атрыманае цеста перакладаюць у сыліконавую форму, інакш форму змазваюць алеем або засьцілаюць пэргамэнтам. Выпякаюць у разагрэтай духоўцы пры +180 градусах каля 40 хвілінаў. Гатовасьць хлеба правяраюць калыпком, пакуль на ім не застанецца мокрага цеста[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads