Скепня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ске́пня[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 418 чал. (2010). Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 65 км ад Гомелю.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя. У 1525 годзе згадваецца як сяло Скепна ў перапісцы Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ пра памежныя спрэчкі. У 40-х гадох XVII стагодзьдзя паводле інвэнтара Гомельскага староства сяло, ва ўладаньні віленскага капітула, у Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. З 1880 году дзейнічалі хлебазапасная крама, праваслаўная царква. 3 ліпеня 1884 году вялікая частка вёскі згарэла, пры яе аднаўленьні зьменена пляніроўка. У 1885 годзе ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, 3 вятракі, 2 кузьні, маслабойня. Побач быў аднайменны фальварак з броварам. З 1907 году працавала народная вучэльня (46 вучняў). У 1909 годзе 2019 дзесяцін зямлі.
У 1923—1924 гадох у выніку парадкаваньня земляў былі створаныя пасёлкі Несьцеў Барок, Шчытнае, Смолін, Магільны, якія, акрамя Шчытнага, цяпер не існуюць. З 20 жніўня 1924 году да 1 сьнежня 1966 году цэнтар Скепнянскага сельсавету Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1939 году Стрэшынскага, з 17 сьнежня 1956 году Жлобінскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У выніку пажару 1927 году згарэла школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Скепня», працавалі нафтавы млын, кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 23 двары. Вызваленая 2 сьнежня 1943 году. У баях каля вёскі загінулі 53 савецкіх салдата (пахаваныя ў брацкай магіле на заходняй ускраіне). Сярод пахаваных Герой Савецкага Саюзу І. А. Лазенка. 240 жыхароў загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Заранка. Цэнтар саўгаса «Скепнянскі». Працуюць камбінат бытавога абслугоўваньня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, крама.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1885 — 94 двары, 501 жыхар; 1897 — 170 двароў, 1233 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — у сяле Скепня-1 111 двароў, у сяле Скепня-2 85 двароў; 1940 — 1075 жыхароў; 1959 — 878 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 606 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 265 гаспадарак, 576 жыхароў[2]; 2010 — 418 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads