Барбара Страйзанд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барбара Страйзанд
Remove ads

Барбра Джоан Страйзанд (па-ангельску: Barbra Streisand, вымаўляецца ['straɪsænd]; нарадзілася 24 красавіка 1942 году, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская сьпявачка і актрыса, вядомая таксама як кампазытарка, рэжысэрка, прадусарка і палітычны актывіст. Уладальніца двух «Оскараў» у намінацыях «Найлепшая акторка» і «Найлепшая арыгінальная песьня», а таксама прэміяў «Эмі», «Грэмі» і «Залаты глёбус».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Страйзанд лічыцца адной з найбольш камэрцыйна пасьпяховых кабет сучаснага шоў-бізнэсу. Гэта адзіная выканаўца, якая ўзначальвала са сваімі альбомамі Billboard 200 у 1960-я, 1970-я, 1980-я, 1990-я, 2000-е і 2010-я гады. Усяго ў сьвеце разышлося больш за 145 млн асобнікаў яе кружэлак.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads