Барыс Бокша
беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́с Бо́кша (нар. 20 верасьня 1960, м. Шарашова, БССР) — беларускі графік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў мястэчку Шарашове Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У дванаццацігадовым узросьце пераехаў зь сям’ёй у Пружаны. Скончыўшы сярэднюю школу №2, паступіў у Гарадзенскі мэдінстытут, пасьля якога атрымаў накіраваньне ў Гомель.
З 1993 жыве ў Менску, узначальвае фірму «Беломнімэд»[1].
Першая пэрсанальная выстава адбылася ў 2006 року ў менскім Палацы мастацтваў. У 2008 прайшла першая выстава на радзіме, у музэі-сядзібе «Пружанскі палацык».
Выстаўляўся за мяжой: у Браціславе, Будапэшце[2], Бэрліне[3].
Remove ads
Творчасьць

Асноўным чынам адлюстроўвае на карцінах беларускі пэйзаж. Асаблівае месца займаюць малюнкі з выявамі славутасьцяў Пружаншчыны: палацыку, Ружанскага палацу, капліцы сьвятога Казімера, чахецкае сядзібы[4].
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads