Барыс Канявега
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́с Каняве́га (нар. 8 жніўня 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Цяпер трэнэр у штабе «Нівы» з Доўбізны.
Remove ads
Кар’ера
З 2013 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2014 году пачаў трывала зьяўляцца і ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2015 году атрымаў траўму, што вымусіла яго прапусьціць другую палову сэзону. Пачатак сэзону 2016 году правёў у асноўным складзе берасьцейцаў, выходзячы ў стартавым складзе, звычайна ў апорнай зоне. Улетку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сэзону, але выступаў ужо толькі за дубль.
У лютым 2017 году знаходзіўся на праглядзе ў «Тарпэда»-БелАЗ, але не падышоў камандзе[3]. У сакавіку прыяднаўся да пінскай «Хвалі», зь якой падпісаў кантракт[4]. У «Хвалі» замацаваўся ў асноўным складзе. У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у «Менску», аднак пазьней далучыўся ўзмоцніў склад берасьцейскага «Руха»[5], зь якім неўзабаве падпісаў кантракт. Пачынаў сэзон 2018 году ў якасьці гульца асноўнага складу, але ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. У сэзоне 2019 году праз траўмы зьяўляўся на полі эпізадычна.
У лютым 2020 году ўзгадніў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[6], аднак ужо ў красавіку 2020 году зь фінансавых чыньнікаў пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі. У 2021 годзе стаў гульцом іншага клюбу Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны. У 2022 годзе разам з клюбам перамог у Другой лізе. З пачатку 2023 году засяродзіўся на трэнэрскай дзейнасьці ў клюбе.
Міжнародная
13 жніўня 2014 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Малдовы (0:1).
Remove ads
Трэнэрская праца
У сьнежні 2022 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі C[8]. У лютым 2023 году стала вядома, што Канявега ў новым сэзоне будзе галоўным трэнэрам «Нівы»[9], аднак у красавіку ён саступіў пасаду Андрэю Пракапюку, а сам стаў ягоным памочнікам. У сьнежні атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[10].
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads