Барыс Юр’евіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Юр’евіч
Remove ads

Барыс Юр’евіч (канец 1120-х[1]/не пазьней 1131—1133[2] — 2 траўня 1159) — князь белгародзкі (1149—1151), Князь тураўскі (1155—1157), кідэкшанскі (1157—1159), сын Юрыя Даўгарукага, прылічаны да сьвятых праваслаўнай царквой — св. дабрав. кн. (памяць 23 чэрв. — у Саборы Ўладзімерскіх сьвятых).

Хуткія факты Князь тураўскі, Папярэднік ...

Чацьвёрты[1] сын растова-суздальскага кн. Юрыя Уладзімеравіча (Далгарукага) ад 1-га шлюбу з палаўчанкай, дачкою хана Аепы Асеневіча, малодшы брат князя Андрэя Юр’евіча Багалюбскага. Упершыню ўзгадваецца ў лютым 1147 году, калі разам з братам Глебам хаваў свайго старэйшага брата Іванку[1] й удзельнічаў у вайне за кіеўскі сталец, якую вёў Юры Даўгарукі супраць свайго племяньніка, тым часам кн. кіеўскага Ізяслава Мсьціславіча. Пасьля 1-га ўкняжаньня бацькі ў Кіеве (жнівень 1149) Барыс Юр’евіч атрымаў Белгарад пад Кіевам, актыўна ўдзельнічаў ў вайне супраць Ізяслава на Валыні, у тым ліку ў аблозе Луцку. У сакавіку 1151 году, калі Ізяслаў другім разам заняў Кіеў, Барыс вымушаны пакінуць Белгарад. Калі Юры Даўгарукі зноў заняў Кіеў вясною 1155 году, Барыс атрымаў Тураў, які страціў пасьля сьмерці бацькі (15 траўня 1157), бо не пазьней за зіму 1157—1158 гадоў на тураўскім стальцы быў ужо Юры І Яраславіч, унук вялікага князя кіеўскага Сьвятаполка Ізяславіча (1093—1113). Хутка па гэтым Барыс Юр’евіч памёр, на час сьмерці, верагодна, валодаў нейкім удзелам у Суздальскай зямлі, у склад якога ўваходзіла Кідзекша пад Суздалем, бо ў Кідэкшскай Барысаглебскай царкве, заснаванай Юрыем Далгарукім, Барыс быў пахаваны; тамсама пахаваныя яго жонка Марыя[3] (пам. 1161) й дачка Эфрасіньня (пам. 1202).

У 1675 годзе паўразбураную грабніцу Барыса Юр’евіча аглядзеў суздальскі ваявода Т. Савёлаў, які апісаў яе ў лісьце да суздальскага архіяпіскапа Стэфана, між іншага паведаміўшы пра нятленнасьць мошчаў Барыса Юр’евіча. Верагодна, ад гэтага часу пачынаецца мясцовае шанаваньне Барыса Юр’евіча, яго кананізацыя ў Саборы Ўладзімерскіх сьвятых адбылася ў 1982 годзе, калі было ўстаноўленае сьвяткаваньне Сабору.

Remove ads

Нашчадкі

Папярэднік
Сьвятаслаў ІІІ Вольгавіч
Князь тураўскі
1155—1157
Наступнік
Юры І Яраславіч

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads