Глеб Юр’евіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глеб Ю́р’евіч, Глеб (Міхал) (к. 1155 — 17 сакавіка 1195, Тураў) — князь тураўскі (1170—1190). Трэці сын Юрыя Яраславіча, праўнук Сьвятаполка Ізяславіча.

Хуткія факты Князь тураўскі, Папярэднік ...
Remove ads

Княжаньне ў Дуброўскім княстве

Як трэці сын Юрыя Яраславіча, пасьля яго сьмерці атрымаў ва ўдзел Дубровіцкае княства, стаўшы родапачынальнікам дубровіцкай галіны Ізяславічаў. У 1168 годзе на заклік кіеўскага князя Расьціслава Мсьціславіча Глеб прыбыў у Кіеў і разам з старэйшымі братамі Іванам Юр’евічам і Сьвятаполкам Юр’евічам удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсьціслава Ізяславіча на полаўцаў. Як дубровіцкі князь, падтрымліваў адзінства са сваімі братамі, меў цесныя стасункі з Кіеўскім княствам. Так 2 сакавіка 1183 году разам з братам Яраславам Юр’евічам і стрыечным братам гарадзенскім князем Мсьціславам Усеваладкавічам удзельнічаў у вялікім пераможным паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб’яднаныя дружыны Глеба, Яраслава, Мсьціслава й рускіх князёў разьбілі войскі хана Канчака й узялі вялікі палон. У 1187 годзе, як асабліва давераная асоба Глеб Юр’евіч быў пасланы кіеўскім князем Рурыкам Расьціславічам у Суздаль да ўладзімерскага князя Усевалада Юр’евіча па яго дачку Верхуславу, якую хацеў узяць у жонкі свайму сыну Расьціславу. У 1189 годзе Глеб ажаніўся з дачкой кіеўскага князя Расьціслава Мсьціславіча, ад якой меў сына Аляксандра.

Remove ads

Княжаньне ў Тураўскім княстве

19 красавіка 1190 году пасьля сьмерці Сьвятаполка Юр’евіча стаў тураўскім князем. У 1195 годзе памёр у Тураве, быў пахаваны ў Кіеве ў Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.

Нашчадкі

  • Аляксандар — дубровіцкі князь
  • Расьціслаў — сьцяпаньскі князь
Папярэднік
Юры І Яраславіч
Князь дубровіцкі
1167—1195
Наступнік
Аляксандар Глебавіч
Папярэднік
Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч
Князь тураўскі
1190—1195
Наступнік
Андрэй ІІ Іванавіч
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads