Барэц (Жлобінскі раён)
пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барэ́ц[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету. Насельніцтва 11 чал. (2004). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 85 км ад Гомелю.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Стрэшын — Пірэвічы. Пляніроўка складаецца з кароткай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1920-х гадох перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1966 годзе да пасёлка далучаны пасёлак Пятрова Паляна. У складзе калгасу «Шлях Леніна» (цэнтар — вёска Касакоўка).
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1959 — 64 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 3 гаспадаркі, 11 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads