Батумскі порт

порт Грузіі на Чорным моры From Wikipedia, the free encyclopedia

Батумскі порт
Remove ads

«Батумскі марскі порт»порт Грузіі, заснаваны ў 1878 годзе ў Батумі (Аджарыя).

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2025 год налічваў 11 прычалаў у складзе 4-х марскіх тэрміналаў[2]. Быў сябрам Аб’яднаньня партоў Чорнага і Азоўскага мораў (АПЧАМ). Уваходзіў у Сярэдні калідор, які зьвязваў Азэрбайджан і Турэччыну. Таксама быў часткай Эўразійскага калідору, у якім зьвязваў шматмадальныя марскія перавозкі між Азэрбайджанам і Баўгарыяй[3]. Забясьпечваў практыку студэнтаў Батумскай дзяржаўнай марской акадэміі[4].

Remove ads

Тэрміналы

На 2025 год «Батумскі марскі порт» меў 4 тэрміналы.

Thumb
Нафтавыя рэзэрвуары Батумскага порта (2007 год)
  • Нафтавы тэрмінал. Прапускная здольнасьць складала 15 млн тонаў нафты, дызэльнага паліва і бэнзіну за год. Яго прычалы № 1, 2 і 3 здавалі ў наймы ТАА «Батумскі нафтавы тэрмінал».
  • Кантэйнэрны тэрмінал. Мог абслугоўваць 200 тыс. 20-футавых кантэйнэраў на 700 тыс. тонаў за год. Меў адкрытыя складзкія плошчы і перагрузачнае абсталяваньне. Паром хадзіў у Варну (Баўгарыя), Чарнаморск (Украіна) і Поці (край Мінгрэлія-Верхняя Сванэція). Ад 2007 году прычалы № 4, 5 і 6 перадалі ў наймы ТАА «Батумскі міжнародны кантэйнэрны тэрмінал» да 2055 году.
  • Тэрмінал сухіх грузаў. Прычал № 7 з кранамі грузападымальнасьцю ад 20 да 40 тонаў мог прымаць буйнатанажныя караблі грузападымальнасьцю да 60 000 тонаў («звышмакс»). Апрацоўваў навалачныя, насыпныя, наліўныя, агульныя і тарна-паасобныя грузы вагой аднаго месца да 20 тонаў. Прычал здалі ў наймы прадпрыемству «Ўондэрнэт Экспрэс» пад мінэральныя ўгнаеньні. Прычал № 8 для малатанажных караблёў апрацоўваў грузы вагой да 10 тонаў. Прычал № 9 апрацоўваў наліўныя, агульныя і тарна-паасобныя грузы вагой да 6 тонаў. Прапускная здольнасьць тэрміналу складала 2 млн тонаў за год.
  • Пасажырскі тэрмінал. Месьціўся на прыбярэжным бульвары пасярод Батумі. Мог прымаць 180 000 паяжджанаў за год праз прычалы № 10 і 11[5].
Remove ads

Аснастка

Thumb
Партальныя краны Батумскага порта (2016 год)

На 2025 год «Батумскі марскі порт» меў перасоўны грузавы кран «Зэнэбоген» (Штраўбінг, зямля Баварыя, Нямеччына) на 14 тонаў і 12 партальных кранаў:

У порце працавала 12 суднаў, у тым ліку 5 буксіраў і па 2 катэры і баржы.

  • 5 буксіраў: «Тамара 1» і «Тамара 2» магутнасьцю па 3000 конскіх сілаў (к.с.), «Ушба» на 2310 к.с., «Кванчацірадзэ» на 1200 к.с. і «Капітан Пагхава» на 680 к.с.
  • 2 катэры: рэйдавы «Схальта» і вадалазны «Медэа» па 150 к.с.
  • 2 баржы: воданаліўная «Чарохі» грузападымальнасьцю на 800 т і несамаходная «Кеда» на 283 тоны.
  • Зборшчык льяльнай (трумнай) вады «Аісі» на 435 т, нафтасьмецьцезборшчык «Флёра» на 22,5 т, плывучы кран «Чарнаморац-9» магутнасьцю на 900 кіляватаў і грузападымальнасьцю на 386 т[6].

Таксама порт меў у якасьці абсталяваньня:

  • 20 аўтапагрузчыкаў грузападымальнасьцю 1,5 і 1,6 (па 5), 2,5 і 3, 4 і 5 (2), 7 і 10 тонаў (4);
  • 6 трактароў-пагрузчыкаў на 0,73 і 0,75, 0,93 і 2,2, 3,2 і 3,5 м³ (2);
  • 45 грузазахопаў рознага памеру;
  • 4 перасоўныя бункеры;
  • 11 грузавых сталоў;
  • аўтамабільныя, а таксама мэханічныя і электронныя чыгуначныя вагі[6].
Remove ads

Паслугі

Thumb
Караблі на прычале Батумскага порта (2014 год)

На 2025 год «Батумскі марскі порт» аказваў грузавыя, перавозачныя і гаспадарчыя паслугі.

  • Грузавыя паслугі: пагрузка і разгрузка, перавалка на карабель зь іншых відаў вазоў і назад наўпрост і праз склад адкрытага захоўваньня, перавалка і абмер негабарытных і цяжкаважкіх грузаў, сухая зачыстка грузавых памяшканьняў карабля, захоўваньне грузаў на адкрытай пляцоўцы, а таксама ўзважваньне, сартаваньне і разьдзяленьне грузаў.
  • Перавозачныя паслугі: паслугі паяжджанам у порце, падача катэра для карабля на рэйдзе і буксіра для швартаваньня.
  • Гаспадарчыя паслугі: берагавое электрасілкаваньне карабля і зьняцьцё з карабля гаспадарчых водаў, сьмецьця і харчовых адкідаў[7].

Порт браў 10 відаў збораў з караблёў за свае паслугі: танажны, швартовы, прычальны, санітарны, буксірны, вартавы, пазыцыйна-сеціўны, супрацьпажарны, баржавы і водны.

Thumb
Управа Батумскага порта (2011 год)
  • Танажны збор. Вызначаўся танажом карабля да і звыш 10 000 брута-рэгістровых тонаў (брт, х2,83 м³). Адрозна вылічаўся пад 5 відаў караблёў: танкер, кантэйнэравоз, сухагруз, газавоз і круізнае судна. Вагаўся ў разьліку за брута-рэгістровую тону (брт) ад 0,9 даляра для кантэйнэравозаў зьмяшчальнасьцю да 10 000 брт да 1,3 даляра для танкераў зьмяшчальнасьцю звыш 10 000 брт.
  • Швартовы збор. Спаганяўся за ўваход у порт і выхад зь яго. Складаў ад 50 даляраў пры зьмяшчальнасьці карабля да 1000 брт і да 480 даляраў пры танажы звыш 27 500 брт.
  • Прычальны збор. Вылічаўся ў памеры 0,15 даляра за брт зьмяшчальнасьці карабля.
  • Санітарны збор. Складаў 0,1 $ за брт.
  • Буксірны збор. Таксама спаганяўся за ўваход у порт і выхад зь яго. Складаў 0,32 даляра за брт пры буксіраваньні і 0,5 $ за брт пры перашвартаваньні.
  • Вартавы збор. Вылічаўся ў памеры 0,07 $/брт.
  • Пазыцыйна-сеціўны збор. Штодзень спаганяўся па пазыцыю карабля і доступ да Сеціва. Складаў ад 0,07 $/брт пры зьмяшчальнасьці карабля да 10 000 брт і да 0,08 $/брт пры большай зьмяшчальнасьці. Кантэйнэравозы атрымлівалі зьніжку 85 %, а чыгуначныя і перавалачныя паромы — 70 %.
  • Супрацьпажарны збор. Спаганяўся за пажарную службу. З танкера бралі па 10 даляраў за гадзіну каля прычала і 12 $ за гадзіну па-за ім. З газавоза бралі па 10 даляраў за гадзіну каля прычала.
  • Баржавы збор. Спаганяўся па 400 $ за рэйс баржы да прычала і па 800 $ за рэйс на рэйд. Пры гэтым рэйс катэра да вонкавага прычала каштаваў 60 $, а яго выхад на рэйд — 90 $/гадзіна. Буксір з магутнасьцю рухавіка да 1000 конскіх сілаў (к.с.) каштаваў 375 $/гадзіна, а звыш 1000 к.с. — 450 $/гадзіна.
  • Водны збор. Спаганяўся за падачу прэснай вады па 6 $/тона. Пасажырскія караблі атрымліва зьніжку 30 % пры зьмяшчальнасьці да 10 000 брт і 60 % — пры большай зьмяшчальнасьці[8].
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Леў Лагорыё «Батумі» (1881)

У 1878 годзе Батумскі порт (Каўкаскае намесьніцтва, Расейская імпэрыя) абвясьцілі вольным да 1885 году. У 1883 годзе ўпершыню ажыцьцявілі вываз нафты праз порт высілкамі 18 прадпрыемстваў перавозкі нафты, найбольшыя зь якіх належалі Альфонсу Ротшыльду (1827, Парыж — 1905), Аляксандру Манташову (1842, Тыфліс — 1911) і тром братам Нобэлям. У сьнежні 1884 году першы начальнік Батумскага марскога гандлёвага порта адмірал Аляксандар Грэве і інжынэр Георг Алковіч стварылі задуму разьвіцьця порта на падставе перавалкі нафты. Падмуркам служыла будаўніцтва чыгуначнай лініі БакуТыфліс. У 1886—1889 гадох пабудавалі 2 нафтавыя прычалы даўжынёй 80 і 95 мэтраў для пагрузкі нафтапрадуктаў. Да 1892 году ў глыбіні Батумскай бухты пабудавалі нафтаналіўное прадпрыемства. У 1892 годзе ў Батумскі порт прыбыў 1-ы брытанскі танкер «Мюрэкс», на які пагрузілі нафту. У 1900 годзе скончылі пракладку нафтаправода Баку — Батумі, што дазволіла перавальваць праз Батумскі порт 26 % усёй нафты ў сьвеце[9].

Да Першай сусьветнай вайны пабудавалі яшчэ 5 прычалаў для танкераў і сухагрузаў. У 1918 годзе Батумскі порт увайшоў у склад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1921 годзе порт увайшоў у склад Савецкага Саюзу. У 1962 годзе ўзьвялі марскі вакзал. У 1967 годзе зьявілася магчымасьць прымаць буйнатанажныя караблі на вонкавым рэйдзе, а грузаабарот перавышаў 1 млн тонаў за год. У 1991 годзе порт стаў часткай незалежнай Грузіі[9]. У лістападзе 2007 году прычалы # 4, 5 і 6 кантэйнэрнага тэрміналу здалі ў наймы ТАА «Батумскі міжнародны кантэйнэрны тэрмінал» да 2055 году. У лютым 2008 годзе «КазТрансОйл» (Астана, Казахстан) набыў права на кіраваньне портам[9].

За 2014—2024 гады перавалка сухіх грузаў вырасла з 1,2 млн да 1,8 млн тонаў за год, а кантэйнэраў — з 62 тыс. да 91 тысячы. Тым часам, перавалка нафты і нафтапрадуктаў упала з 4,5 млн да 1,8 млн т, а заход караблёў скараціўся зь 585 да 552[10].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads