Белаграздраўніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белаграздраўніца» — аздараўленчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1979 годзе пад назвай «Белміжкалгаспздраўніца».
З 2001 году носіць сучасную назву. На 2017 год налічвала 8 здраўніцаў на больш як 2500 месцаў, зь іх 4 дзіцячыя на амаль 1500 месцаў. Мела звыш паловы дзіцячага санаторнага фонду Беларусі.
Remove ads
Здраўніцы
На 2017 год ААТ «Белаграздраўніца» мела 8 здраўніцаў у 3-х абласьцях Беларусі, зь іх 5 у Менскай вобласьці:
- 4 для дарослых —
- «Парэчча» на 300 месцаў (Гарадзенскі раён);
- «Радон» на 456 месцаў зь дзіцячым аддзяленьнем «Баравічок» яшчэ на 180 месцаў (в. Баравікі, Зьдзецельскі раён, Гарадзенская вобласьць)[2];
- «Сасновы бор» на 280 месцаў (п. Радашкавічы, Маладэчанскі раён, Менская вобл.)
- «Сьвітанак-Любань» на 320 месцаў, зь іх 120 для дзяцей (п. Асавец, Любанскі раён, Менская вобл.);
- 4 дзіцячых —
- «Налібоцкая пушча» на 180 месцаў (в. Яцкава-Карчомныя, Валожынскі раён, Менская вобласьць);
- «Расінка» на 290 месцаў (в. Мурашкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласьць);
- «Случ» на 460 месцаў (в. Кірава, Слуцкі раён, Менская вобл.);
- «Сонейка» на 280 месцаў (п. Замосьце, Слуцкі раён).
Remove ads
Мінуўшчына
У 1979 годзе Рада калгаспаў Беларускай ССР заснавала арганізацыю «Белміжкалгаспздраўніца» для будаўніцтва і эксплюатацыі санаторыяў, прафілякторыяў, дамоў адпачынку і іншых аздараўленчых установаў. У 1980 годзе ў Маладэчанскім раёне заснавалі здраўніцу «Сасновы бор» (п. Радашкавічы)[3]. У 1981 годзе ў Валожынскім раёне запрацавала дзіцячая здраўніца «Налібоцкая пушча» (в. Яцкава-Карчомныя)[4]. У 1983 годзе ў Любанскім раёне пабудавалі здраўніцу «Сьвітанак-Любань» (п. Асавец)[5]. 28 жніўня 1983 г. арганізацыю «Белміжкалгаспздраўніца» пераўтварылі ў аб’яднаньне. У 1984 годзе ў Гарадзенскім раёне пачала працу здраўніца «Парэчча»[6].
У 1987 годзе стварылі адразу 2 дзіцячыя здраўніцы: у Мёрскім раёне — «Расінка» (в. Мурашкі)[7], у Слуцкім раёне — «Сонейка» (п. Замосьце)[8]. У 1993 годзе ў Зьдзецельскім раёне заснавалі здраўніцу «Радон» (в. Баравікі)[9]. На 1994 год «Белміжкалгаспздраўніца» валодала 14 санаторыямі на 2715 ложкаў[10]. У красавіку 2001 г. Беларуская рада калгаспаў пераўтварыла аб’яднаньне ў санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства «Белаграздраўніца». Цягам 2008—2009 гадоў ва ўсіх здраўніцах прадпрыемства адчынілі спэлеакліматалякарні, што служаць адпаведнікамі падземных салявых пячораў. У 2010 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. За 2011 год здраўніцы прадпрыемства прынялі каля 50 000 дарослых і дзяцей[11]. На лістапад 2011 году ААТ «Белаграздраўніца» мела ў 8 санаторыях 2541 месца, зь іх 1496 месцаў у 4-х дзіцячых здраўніцах[12].
На 2012 год у склад прадпрыемства ўваходзілі 4 здраўніцы для дарослых з 2-ма дзіцячымі аддзяленьнямі і 4 дзіцячыя здраўніцы: «Налібоцкая пушча» (в. Яцкава-Карчомныя, Валожынскі раён, Менская вобласьць), «Расінка» (в. Мурашкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласьць), «Случ» (в. Кірава, Слуцкі раён, Менская вобл.) і «Сонейка» (п. Замосьце, Слуцкі раён) на 1456 месцаў, што складала звыш 60 % дзіцячага санаторнага фонду Беларусі. Здраўніцы для дарослых улучалі: «Парэчча» на 280 дарослых (Гарадзенскі раён), «Радон» на 450 дарослых наведнікаў зь дзіцячым аддзяленьнем «Баравічок» на 170 месцаў (в. Баравікі, Зьдзецельскі раён, Гарадзенская вобласьць), «Сасновы бор» на 280 дарослых (п. Радашкавічы, Маладэчанскі раён, Менская вобл.) і «Сьвітанак-Любань» на 215 дарослых і 150 дзяцей у аддзяленьні «Зарніца» (п. Асавец, Любанскі раён, Менская вобл.). У 2012 годзе большасьць пуцёвак выкупіў урад Беларусі. Ва ўсіх здраўніцах ажыцьцяўлялі электрасьвятлолячэньне і лазэрамагнітатэрапію. Ва ўсіх дзіцячых здраўніцах ладзілі круглагоднае навучаньне па школьнай праграме ў абсталяваных клясах з падагогамі[11].
Кіраўнікі
- Іван Аверчанка (2001[13] — пасьля кастрычніка 2016)
- Васіль Судас (пасьля кастрычніка 2016 г.)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads