Беларуская Марсэльеза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белару́ская Марсэлье́за» — назва, якой характарызавалі дзьве розныя беларускія патрыятычныя песьні.
- У пачатку XX стагодзьдзя зьявілася песьня «Адвеку мы спалі». Песьня была пачутая ў першы раз у 1906 року «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага павету Менскай губэрні»[1] і лічылася народнай. Пазьней было высьветлена, што аўтарам словаў быў паэт Аляксандар Мікульчык[2][3]. Варыянт, датаваны 1917 рокам, з словамі «…што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Ўладзіславу Галубку[a]. Песьню шырока называлі «Беларускай Марсэльезай»[a] за патрыятычны і рэвалюцыйны патас словаў, але сьпявалі яе на іншую мэлёдыю, чым «La Marseillaise(fr)»; аўтарства музыкі прыпісваецца Ўладзімеру Тэраўскаму,[4] аднак у сьпеўніку самога Тэраўскага яна пададзеная як народная.[5] У 1920-я і, імаверна, пазьней, гэтая песьня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.
- У канцы 1980-х — пачатку 1990-х у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская Марсэльеза» пачалі азначаць песьню «Пагоня», створаную на аднайменны верш Максіма Багдановіча, сьпяваны на мэлёдыю «La Marseillaise»[b][6].
Remove ads
Тэкст
Вядомыя розныя варыяцыі тэксту «Адвеку мы спалі». Адзін зь іх быў апублікаваны на старонках газеты «Верный путь» (Рэвель, люты 1920 г.)[7]:
Ад веку мы спалі і нас разбудзілі,
Мы знаем, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць.
Што гэта за марная доля няшчасная:
Бяз хлеба, бяз грошай працуй.
Усюды ганяюць, усюды сьмяюцца,
Ну проста хоць крыкні: «Ратуй».
Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
Здаецца, панамі іх зваць…
Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня будзем
І пойдзем мы долі шукаць.
Мы дружна паўстанем з касамі, сярпамі,
Прагонім зь зямлі палачэй.
Няхай нас сустрэнуць палямі, лясамі
Грамады працоўных людзей.
Другі дайшоў да нас дзякуючы запісу Веры Харужай[8]. Ён адрозьніваецца другім радком («Сказалі, што трэба рабіць»).
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads