Беларуская граматыка для школ (1929)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Беларуская граматыка для школ» — школьная граматыка беларускае мовы, апрацаваная Браніславам Тарашкевічам (1928) і выдадзеная ў Вільні (1929). Граматыка была пятым у Заходняй Беларусі, значна[1] пераробленым і пашыраным выданьнем школьнае граматыкі Тарашкевіча, выдадзенай у 1918 годзе.

Зьмяненьні й дапаўненьні, унесеныя Тарашкевічам, ня ўлічвалі пастановаў, зробленых Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыяй (1926)[1]. Разам з тым, аўтар лічыў, што праблемы «аканьня» й «правапісу чужаземных словаў» усё яшчэ застаюцца спрэчнымі[1].
Граматыка складалася з двух разьдзелаў-«колаў»: азнаямляльнага (56 параграфаў) і навучальнага (106 параграфаў) характараў.
Remove ads
Адметнасьці
Упершыню[2] ў беларускую граматыку быў уведзены нарматыў на беларускі лацінскі альфабэт[3] — з выкарыстаньнем «Ł» (гук [л]), «Č», «Š», «Ž» (шыпячыя гукі), «W» (гук [в]).
Выбухны гук ґ узгадваўся як такі, што «…сустракаецца рэдка і ў беларускім пісьме азначаецца літарай г з коскай над ёй з правага боку ґ»[4]
Прапаноўваўся варыянт запісу падвойнага мяккага гуку [дз’] у выглядзе «ддз»[5].
Ацэнкі
Ян Станкевіч адзначыў, што ў 5-м выданьні сэнс шэрагу правілаў стаў процілеглым[6] у параўнаньні зь першымі чатырма, і адзначыў як адмоўнае тое, што Тарашкевіч ня даў навуковых тлумачэньняў да сваіх разьвязаньняў спрэчных пытаньняў беларускае граматыкі, ані ў першых чатырох, ані ў пятым выданьні. Наогул, гэтую граматыку Тарашкевіча Станкевіч адзначыў як маючую шмат русізмаў, палянізмаў і барбарызмаў, скрытыкаваў няўдалую (і нават пагоршаную) граматычную тэрміналёгію.
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads