Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны
друкарня ў Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская друка́рня імя́ Франці́шка Скары́ны — беларуская кніжная друкарня, заснаваная ў Вільні ў траўні 1926 году.
Remove ads
Гісторыя
Важнай ініцыятывай у выдавецкай галіне было заснаваньне прыватнай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні. У сярэдзіне 20-х гг. XX стагодзьдзя ў асяродзьдзі дзеячаў Беларускай хрысьціянскай злучнасьці нарадзілася ідэя арганізаваць беларускую друкарню ў Вільні й назваць яе імем Францішка Скарыны — адзінай беларускай друкарні ў Вільні.
Адбылося гэта ў 400-тыя ўгодкі друкарства ў Вільні, якія сьвяткаваліся ўрачыста ў 1925 г. Ксёндз Адам Станкевіч напісаў з гэтай нагоды кніжку «Доктар Францішак Скарына, першы друкар беларускі 1525—1925», а Людвік Абрамовіч, рэдактар і выдавец часопісу «Przegląd Wileński» — кніжку «Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525—1925)»[1]. Ксёндз Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі й ксёндз Андрэй Цікота сталі ініцыятарамі беларускай друкарні ў Вільні. Было нанятае памяшканьне на вуліцы Людвісарскай дом № 1 (па-летувіску: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д.), закупленыя плоскадрукавальны варштат, шрыфт і стэляж у друкарні «Люкс».
У траўні 1926 г. друкарня пачала дзейнічаць. Кіраўнік — Альбін Стаповіч, а ў чэрвені 1927 г. кіраўніком друкарні стаў Язэп Найдзюк, які быў ад пачатку яе арганізацыі памочнікам кіраўніка. Друкарня дзейнічала ў камэрцыйных умовах. Выдаваліся там амаль усе беларускія часопісы міжваеннага часу. Друкаваліся й газэты «Беларуская Крыніца» і «Сялянская Ніва», розныя друкі для Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, часопіс «Хрысьціянская Думка» (з 1928 г.), кніжкі і брашуры. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры карыстаўся друкарняй імя Францішка Скарыны.
З 1936 г. на Завальнай вул. дом № 1. Працаўнікі друкарні імя Францішка Скарыны Язэп Найдзюк і Альфонс Шутовіч арыштаваны польскімі ўладамі ў пачатку вайны ў верасьні 1939 году й зьняволены ў лягеры Бярозе Картускай. Пасьля вяртаньня ў Вільню у кастрычніку 1939 году, у варунках Летувы, Язэп Найдзюк аднавіў зь сябрамі дзейнасьць Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. На працягу 1939 (ад 17 лістапада) — 1941 гг. выдавалася там лацінскім і кірылічным шрыфтамі таксама адноўленая «Krynica»[2][3].
Remove ads
Кіраўнікі
- 1926—1927 гг. Альбін Стаповіч.
- 1927—1939 гг. Язэп Найдзюк.
- 1939—1940 гг. Янка Багдановіч.
- 1940—1941 гг. Язэп Найдзюк.
Бібліяграфія
Больш за 160 кніжак на беларускай мове — амаль палавіна беларускай кніжнай прадукцыі міжваеннага часу ў Другой Рэчы Паспалітай — была выдадзена ў друкарні імя Ф. Скарыны [4][5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads