Беларускі 7-ы гусарскі полк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі 7-ы гусарскі імпэратара Аляксандра I полк — узброенае фармаваньне Расейскай імпэрыі, якое існавала ў 1803—1918 гадах у складзе 7-й кавалерыйскай дывізіі (19 армейскі корпус, Варшаўская ваенная акруга).
Сфармаваны ў 1803 годзе генэрал-маёрам Паўлам Васільевічам Галенішчавым-Кутузавым у мястэчку Екацерынопаль і ў г. Зьвянігародку з двух эскадронаў Альвіёпальскага, двух эскадронаў Элізаветградзкага, двух эскадронаў Паўлаградзкага і двух эскадронаў Александрыйскага гусарскіх палкоў. Першапачатковая назва «Беларускі гусарскі полк».
- З 1816 — гусарскі прынца Аранскага полк;
- з 1864 — 7-ы гусарскі Беларускі полк;
- з 1881 — 21-ы драгунскі Беларускі Яго Імпэратарскай Высокасьці Вялікага Князя Міхаіла Міхайлавіча полк;
- з 1907 — 7-ы гусарскі Беларускі Яго Імпэратарскай Высокасьці Вялікага Князя Міхаіла Міхайлавіча полк
- з 1908 — 7-ы гусарскі Беларускага імпэратара Аляксандра I полк
- у 1918 ліквідаваны
Удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне 1806—1812 гадоў, Айчыннай вайне 1812 года, замежных паходах і інш.
Remove ads
Узнагароды
- 15.09.1813 г. — за дзеяньні пры Кацбаху палку падараваныя знакі на ківера з надпісам «За адрозненьне 14 жніўня 1813 году».
- 3.05.1814 г. — полк узнагароджаны 22 срэбранымі трубамі з надпісам «Беларускаму гусарскаму за выдатную мужнасьць і адвагу ў незабыўную кампанію 1814 г.».
- 22 георгіеўскія трубы за адрозьненьне ў турэцкую вайну 1829 г.
- Георгіеўскі штандар за адрозьненьне ў турэцкую вайну 1877 і 1878 гг.
Remove ads
Літаратура
- Федотов А. И. История белорусцев. Материалы по истории Белорусского гусарского полка, Т. 1-2, Варшава, 1903.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads