Беларусь 2

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусь 2
Remove ads

«Беларусь 2» (да 13 лістапада 2011 г. «Лад») — забаўляльна-спартовы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 18 кастрычніка 2003 году. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах.

Хуткія факты Краіна, Зона вяшчаньня ...
Remove ads

Лягатып

  • Ад 18 кастрычніка 2003 году да 14 студзеня 2007 году лягатып уяўляў сабой аранжавую акружыну вакол слова «ЛАД». Знаходзіўся ў правым верхнім куце.
  • Ад 15 студзеня 2007 да 13 лістапада 2011 году лягатып уяўляў сабой аранжавы авал з адсечанай часткай са словам «ЛАД».
  • Ад 14 лістапада 2011 году да цяперашняга часу лягатып уяўляе сабой чырвоны квадрат зь белай лічбай «2» усярэдзіне. Пад квадратам разьмешчаны зялёны прамавугольнік са словам «Беларусь».
Remove ads

Цяперашнія перадачы

  • Тэлебаромэтар (вядоўца — Зьміцер Карась); (бел.)

Сэрыялы

  • Сьвятлафор;
  • Сьледства вядзе Да Вінчы.

Былыя перадачы тэлеканала «ЛАД»

  • «Лабиринты»
  • «Великолепная семерка» — рэаліці-шоў
  • «Вкусно» з Барысам Бурдом
  • «Врачебная тайна»
  • «Шок-о-ЛАД» — моладзевае тэлешоў
  • «ПРОдвижение+» тэлепраект
  • Бухта капітанаў[2] (вядоўцы Арсень Сядоў[3] і Ангеліна Марцінкевіч);
  • Дабравест (вядоўца Арцём Махакееў);
  • Мір вашаму дому (нядзеля; вядоўца айцец Павал Сярдзюк)[4];
  • Халі-галі[5];

Дзіцячыя перадачы

Сэрыялы

  • «Дурнушка Бетти 2»
  • «Налетчики»
  • «Полюби меня снова»
  • «Универ»
  • «Любовь как любовь»
  • «Інтэрны»

Мінуўшчына

24 верасьня 2003 г. ствараны на аснове абласных тэлерадыёкампаніяў тэлеканал назвалі «Лад», ягоным дэвізам абралі «Лад у сям’і — згода ў краіне», галоўным прадусарам прызначылі Аляксандра Семярнёва[6]. 18 кастрычніка тэлеканал пачаў вяшчаньне ў сталіцы на частасьці расейскага тэлеканала «Культура»[7], у абласьцях — на частасьцях абласных тэлерадыёкампаніяў[8]. Ад пачатку прысьвячаўся сям’і, у абласьцях зьмяшчаў выпускі мясцовых навінаў[9].

На 10 лютага 2004 г. стаўся цалкам расейскамоўным[10]. 30 жніўня паводле падпісанай у чэрвені дамовы з Усерасейскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй(en) пачаў паказ перадачаў расейскага канала «Культура»[11].

1 ліпеня 2005 г. пачаў лічбавае вяшчаньне ў Менску[12]. На 18 кастрычніка вяшчаньне тэлеканала ахоплівала прастору пражываньня 85% насельніцтва[13].

На 12 ліпеня 2006 г. пасаду галоўнага прадусара пагадзіўся заняць Сяргей Кухто[14].

У 2013 годзе пасаду дырэктара тэлеканала "Беларусь 2" займала тэлевядучая Вольга Шлягер[15].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads