Калыханка (тэлеперадача)
дзіцячая перадача на Беларускім тэлебачаньні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Калыханка» — найстарэйшая штодзённая вечаровая дзіцячая перадача на Беларускім тэлебачаньні, першы выпуск якой пабачыў сьвет у студзені 1981 году[1]. Напрыканцы перадачы амаль заўсёды дзецям паказваюць мультфільм цалкам ці частку (не дубляваны па-беларуску).
Remove ads
Гісторыя
14 студзеня 1981 г. на Беларускім тэлебачаньні пачалася штодзённая трансьляцыя новай дзіцячай перадачы[2]. Прыдумалі й ажыцьцявілі гэты праект Ніна Шоба, Леанід Качанко і Алена Фурсава[3]. Назву «Калыханка» прапанавала кіраўніца дзіцячай рэдакцыі Ніна Шоба. Разглядалася каля 20 варыянтаў назвы перадачы. Першымі героямі «Калыханкі» былі лялечны хлопчык Бульбінка і яго Дзядуля (Барыс Бертынг, у той час галоўны рэжысэр галоўнай рэдакцыі музычных праграмаў), якія распавядалі дзецям казкі ў наўпроставым этэры. У 1987 годзе зьявіўся Дзед-Барадзед са сваёю вядомаю песенькаю.
У 2003 годзе праграма зь Першага нацыянальнага канала перайшла на «ЛАД». У 2006 годзе зьявілася вядоўца Фея сноў (Алена Бікрэнева). У лістападзе 2008 г. кампанію папоўніў казачны пэрсанаж Сплюшык (Эмілія Пранскутэ)[4]. У 2011 г. перадача стала ўладальнікам тэлевізійнай прэміі «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая тэлепраграма для дзяцей і юнацтва». 12 сакавіка 2012 г. перадачу вярнулі на тэлеканал «Беларусь 1»[5] праз адначаснасьць наўпроставых спартовых перадачаў на «Беларусь 2»[6]. З 8 лютага 2013 г. на тэлеканале «Беларусь 3»[7].
Цяпер перадачу вядуць Маляваныч і Фея сноў разам зь лялькамі мядзьведзянём Топам і лісічкаю Янаю, а таксама казачнай істотай Сплюшыкам (якога выпадкова наваражылі Топа зь Янаю).
Remove ads
Вядоўцы
Сучасныя
- Маляваныч (Аляксандар Ждановіч)
- Фея сноў (Алена Бікрэнева)
Ранейшыя
- Дзядуля (Барыс Бертынг)
- цёця Зіна (Зінаіда Бандарэнка)
- цёця Таня (Тацяна Мацюшэнка)
Лялькі
Сучасныя
- лісічка Яна (Іна Ганчар)
- мядзьведзяня Топа (Уладзімер Варанкоў)
- казачная істота Сплюшык (Эмілія Пранскутэ)
Ранейшыя
- сабачка Цява
- Дзед-Барадзед
- хлопчык Бульбінка
- лялька Васілінка
- лялька Васілёк
- Лесавічок
- кот Марцін
- сабачка Цімошка
- Бусьлік
- робат-электронік
- футравічок Веня
- парася Сеня
- зайчык Вастаравушык
- воўк Вова
Музыка
Пасьля заканчэньня перадачы гучыць «Калыханка» на вершы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка. 1 кастрычніка 2008 году яе было замянілі на іншую ў выкананьні Ірыны Дарафеевай[8], але напрыканцы 2009 году было вырашана вярнуць «Калыханку» на музыку Раінчыка[9].
Дадатковыя зьвесткі
- Адзін выпуск перадачы здымаецца каля 1—3 гадзінаў. За дзень здымаюцца ўсе перадачы на тыдзень.
- На ролю Феі сноў адбываўся сапраўдны кастынг — на яе спрабаваліся розныя акторкі. Відыазапісы пасьля трансьлявалі ў менскіх садках, і дзецям найбольш спадабалася Алена Бікрэнева.
- Некаторыя старыя лялькі дасюль захоўваюцца ў архіве Беларускага тэлебачаньня. Але Дзед-Барадзед зьнік бязь сьледу пасьля сыходу асыстэнта рэжысэру Івана Беладубенкі, які пісаў тэксты для лялькі. Пасьля яго ніхто не хацеў займацца Дзедам.
- Дзедам-Барадзедам кіравалі тры акторы: адзін тузаў за ручкі, другі — за ножкі, а трэці кіраваў мімікай.
- Лялька Васіліна была перароблена з хлопчыка Бульбінкі[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads