Аляксандар Ждановіч

беларускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Ждановіч
Remove ads

Алякса́ндар Ві́ктаравіч Ждано́віч (нарадзіўся 24 чэрвеня 1964 году) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно. З 1996 году вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 году вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім тэлебачаньні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Сьвята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасьля арышту ў лістападзе 2020 г. [4][5] Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фэстывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[6].


Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатру лялек. Маюць двух сыноў[7].
  • Прытрымліваецца царкоўных пастоў, лёгка адмаўляецца ад мяса. Як сам кажа, таму гэткі худы[2].
  • Займаецца маляваньнем. На сваё 40-годзьдзе арганізаваў выставу сваіх малюнкаў супольна зь дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».

Фільмаграфія

  • 1982 — Купальская ноч — Васілёк
  • 1989 — Высокая кроў
  • 1991 — Запісы маладога ўрача — жаніх
  • 1992 — Белыя адзежы
  • 1993 — Ня хочу жаніцца!
  • 1993 — Хачу ў Амэрыку
  • 1996 — Зь пекла ў пекла
  • 1996 — Птушкі бяз гнёздаў
  • 1998 — Прывітаньне ад Чарлі-трубача
  • 1998 — Забіць ліцадзея
  • 1999 — Пракляты ўтульны дом
  • 1999 — Паскораная дапамога
  • 1999 — Рэйнджэр з атамнай зоны
  • 1999 — Каменская-1 — Лыкаў
  • 2004 — Мужчыны ня плачуць
  • 2004 — На безыменнай вышыні
  • 2005 — Глыбокая плынь
  • 2005 — Прызваньне — Кураў
  • 2006 — Выклік-2 — Курдзюмаў
  • 2006 — Спакуса — Вадзім Нявінны
  • 2009 — Суд
  • 2009 — Тэрарыстка Іванова — Валодзя Дзеравянка

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads