Белева (Віцебская вобласьць)

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́лева[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вусьценскага сельсавету з 2004 г.

Хуткія факты

Стаіць у адну вуліцу побач з бальшаком паміж Орша і Коханава.

Remove ads

Гісторыя

Згадваецца ў 1630 як вёска і фальварак Белеў у складзе Шклоўскай воласьці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. Да 1772 г. належала Чартарыйскім. У 1782 г. уласнасьць генэрал-маёра С. Р. Зорыча: 22 двары, 91 мужчынаў і 76 жанчын сялянаў[4].у 1799 г. валодалі С. Р. Зорыч і Сямён Герасімаў: 21 двары, 86 мужч. і 84 жанч. сялян[5]. Пасьля 1865 г. належала Ц. А. Сіпайлу-Рудніцкаму. У 1908 г. мела 26 двароў, 216 жыхароў, 175 дзес. зямлі. З 1963 г. цэнтар Першамайскага сельсавету і калгасу «1 Траўня». У 1998 г.-119 гаспадароў і 302 жыхароў. Былі праўленьне калгасу, машынны двор, клюб зь бібліятэкай, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, сталовая, магазін, ясьлі-сад, камбінат бытавога абслугоўваньня, мясцовыя могілкі, 2 канюшні, 2 кароўнікі, аўчарня, грамадзкая лазьня, вялікі сад, брацкая магіла савецкіх воінаў з абэліскам[6]. 2 ліпеня 2013 г. у брацкую магілу перазахавалі рэшткі лётчыка Касрыэля Драйзына, які летам 1941 г. быў зьбіты ў небе паміж вёскамі Бранцава і Барань. У школе п. Вусьця захаваліся ўспаміны пра абставіны гібелі экіпажа самалёту. На поўнач ад вёскі на балоце да 90-х гг. вяліся распрацоўкі торфу для прамысловага вырабу брыкету.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 222 чалавекі
  • 1999 год — 312 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads