Белнафтахім

беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі From Wikipedia, the free encyclopedia

Белнафтахім
Remove ads

Белнафтахім — беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі. Найбуйнейшы прамысловы комплекс Беларусі, на долю якога прыпадае больш за 30% прамысловай вытворчасьці краіны[4]. Зь лістападу 2024 году пасаду старшыні займае Ільля Ікан[5].

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

Канцэрн створаны 17 красавіка 1997 году празь зьліцьцё канцэрна «Белнафтапрадукт» і Беларускага канцэрна па вытворчасьці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі[6]. Аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспартоўцы нафты, забесьпячэньню нафтапрадуктамі, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пуска-наладачных арганізацыяў, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.

Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі[7].

Remove ads

Даччыныя прадпрыемствы

У склад канцэрну, акрамя 6-ці абласных і 30-ці мясцовых даччыных прадпрыемстваў пастаўкі нафтапрадуктаў, уваходзяць прадпрыемствы ў:

Remove ads

Санкцыі

У 2007 годзе супраць «Белнафтахіму» былі ўведзеныя санкцыі з боку ЗША[8]. Амэрыканскім кампаніям было забаронена супрацоўнічаць з канцэрнам, усе актывы «Белнафтахіму» ў ЗША былі замарожаныя. Мэтаю ўключэньня ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў быў ціск на рэжым Лукашэнкі. З 2015 па 2021 год санкцыі супраць «Белнафтахіму» былі прыпыненыя[9][10].

Даччыная кампанія «Белнафтахіму» «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 году была ўнесена ў санкцый сьпіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэньне, што кампанія кантралюецца Аляксандарам Лукашэнкам, які нясе адказнасьць за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[11][12].

9 жніўня 2021 году ў санкцыйны сьпіс ЗША быў уключаны генеральны дырэктар «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў[10][13].

У 2022 годзе санкцыі супраць «Белнафтахіму» ўвялі Канада і Украіна[14].

У жніўні 2023 году «Белнафтахім» патрапіў пад санкцыі ЭЗ[15]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швайцарыя[16], Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Украіна, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія[17].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads