Берастэчка
места ў Гарохаўскім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берастэчка (па-ўкраінску: Берестечко) — места ў Гарохаўскім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Стыры. Насельніцтва на 2022 год — 1630 чал. Знаходзіцца за 47 км ад Луцку, за 28 ад чыгуначнай станцыі Гарохаў.
Remove ads
Этымалёгія назвы
Паводле адной з вэрсіяў, паселішча атрымала сваю назву ў гонар беларускага места Берасьце, перасяленцы зь якога былі ягонымі заснавальнікамі. Аднак найбольш імаверным зьяўляецца зьвязак тапоніму зь берастам (адмена вяза).
Гісторыя
- 1445: першы пісьмовы ўспамін пра сяло Берасткі Перамыльскай воласьці ў грамаце вялікага князя Казімера; у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- XV — пач. XVI стагодзьдзяў: валоданьне Багавіцінаў, пазьней перайшло да Пронскіх.
- 24 чэрвеня 1559: атрымала Магдэбурскае права.[2]
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло ў Каралеўства Польскае.
- 1585—1654: у Берастэчку дзейнічаў арыянскі збор, у сяр. XVII ст. места было галоўным цэнтрам арыянства на Валыні.
- 1629: у Берастэчку было 389 дымоў, у 1648 року іхная колькасьць скарацілася да 315.[2]
- 28 чэрвеня — 10 ліпеня 1651: каля Берастэчка войскі Рэчы Паспалітай разьбілі казацкія загоны Багдана Хмяльніцага і войска ягонага хаўрусьніка Ісьляма III Ґэрая; у гонар гэтае перамогі ў месьце збудавалі касьцёл.
- 1690: Томаш і Ян Карчэўскія фундавалі ў Берастэчку кляштар трынітарыяў.
- 1765: перайшло да Замойскіх, якія пачалі будаўніцтва замка.
- кан. XVIII ст.: у Берастэчку дзейнічала царква, працавалі аптэка, лесапільня, гарбарныя прадпрыемствы.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі; валоданьне Плятэраў.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
- Капліца Сьв. Тэклі (XVII ст.)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (XVII ст.)
- «Мураваны стоўп» на магіле А. Пронскага (XVI ст.)
- Царква Сьв. Тройцы (пач. ХХ ст.)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы
- «Мураваны стоўп»
- Царква Сьв. Тройцы
У літаратуры
У «слаўным месьце Берастэчка» адбываюцца падзеі паэмы Янкі Купалы «Бандароўна».[6]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads