Беркін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беркін, Беркен, Бергін (Бэргін, Пергін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Берыкін або Берыген, пазьней Пэркін (Berekin[1], Beregen, Perkin[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[4], германскага bero 'мядзьведзь'[5], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[6] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[8].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Bereken[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки… Беркиничи[10], Перкгину чоловекь[11] (1440—1492 гады); Berkienowicz (1639 год)[12]; Berkinowicz (1645 год)[13]; Nobilis Joannes Berkinowicz, referendarius Vilnensis (22 і 26 траўня 1666 году)[14]; pana Jana Berkinowicza (20 сакавіка 1670 году і 10 сакавіка 1678 году)[15]; szlachetny pan Jan Berkinowicz — rayca (11 студзеня 1673 году)[16]; Berhinowicz Joannis (27 красавіка 1685 году)[17]; do pana Berkinowicza — burmistrza (2 красавіка 1686 году)[18]; kamienica Pana Berkienowicza… kamienica Jego Mości Pana Berkienowicza (1688 год)[19]; panów: Berkiena (1784 год)[20]; Franciszek Biergin (6 лютага 1786 году)[21]; Tomasz Bergin (1798 год)[22].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads