Гендрута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гендрута (Кендрута), Гендруда (Гендруц), Гентруда, Гентрута — жаночае і мужчынскае імёны і вытворнае ад іх прозьвішча.
Паходжаньне
Генідруда або Гінтруда (Genedrudis, Gintrudis[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Кімунд, Гінет, Менгін; германскія імёны Ginmund, Genet, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гертруда, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Gertrud, Cundrud) — ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[4].
Германскае паходжаньне імя Гендрута (Gendruta) прызнаюць летувіскія лінгвісты[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кендрута (1538 год)[6][7]; Кгендруту (14 лютага 1542 году)[8]; дочки его Кгенъдруты… мою Кгендруту (3 кастрычніка 1542 году)[9]; зъ Кгендрутою[10], отъ Кгендруды Якубовое[11] (1567 год); земянка господарьская повету Упитского Кгендрута Войтеховна (2 лютага 1585 году)[12]; паней Криштофовой Якубовича Кгендруты Станиславовны Овижовны (8 красавіка 1585 году)[13]; жоны своее Кгендруты Григоревны (27 траўня 1585 году)[14]; отъ тивона пана Григорья Кгинтовта и жоны его Кгендруты Мартиновны Буткевича (26 жніўня 1585 году)[15]; Кгендруты Войтеховны Яновой Станиславовича (7 жніўня 1586 году)[16]; Альжбета Витовна з дочками ее Доротою, Кгендрутою а Настасею Витовнами (8 ліпеня 1593 году)[17]; челед неволна: Кгенъдрута Рудеиковна (22 кастрычніка 1593 году)[18]; на жону его Кгендруту Григоровну… Кгендруту Яновну (9 ліпеня 1593 году)[19]; Gientruda (24 сакавіка 1594 году)[20]; огородник… Адам Контер з сыном Лукашом, з жоною Едвигою… Контеровых дочок три первжои жоны — Кгендрута, Барбара а Ягнешка Адамовны Контеровны (4 сакавіка 1596 году)[21]; паней Кгендруте Щасновне (11 сакавіка 1596 году)[22]; Я Кгендрута Мартиновна Шымъковича, земянка гдрская повету Ковенского (5 лістапада 1596 году)[23]; czeladz dworna. Giendruta Kowalowna (14 студзеня 1632 году)[24].
Remove ads
Носьбіты
- Кендрута — жыхарка Жамойцкага староства, якая ўпамінаецца ў 1538 годзе
- Гендрута — вількамірская баярыня, дачка Паўла Рыхліка і Багданавай Дароты
- Гендрута Марцінаўна Гердзівіловіч — вількійская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1582 годзе[25]
- Гендрута Войцехаўна — зямянка гаспадарская Ўпіцкага павету, якая ўпамінаецца ў 1586 годзе
- Гентрута Янаўна Лупінская — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1586 годзе[26]
- Гентруда Пацаўна Даўбаровіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[27]
- Гендрута Якубаўна Рымвідовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[28]
- Гендрута Монькавічава Тарвідовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[29]
Гендруц (Gendruc) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[30].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads