Кімант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кімант (Кімунд, Кімунт), Гімант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гінмунд, Генемунд, Гімунд, Кемунт або Кімунд, пазьней Гемонд, Гімонд або Кінмант (Ginmund[1], *Genemundus[2], Genomundus[3], Gimmund, Kemmunt, Kymund[a][4], Gemondus[5][6], Gimond[7][8], Kinmonth[9]) — імя германскага паходжаньня[10]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Гінет, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Genet, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[11]), а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[12] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[13]. Такім парадкам, імя Кімонт азначае «пачатак гарлівасьці»[14].
Адпаведнасьць імя Кімонт германскаму імю Kemmunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[16].
У Прусіі бытавала імя Кімунд (Кімунт): Kymund[17] (1396 год)[18], Kymunt (1407 год)[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kymont Rasanenhoff[19], Stationen auf dem Wege nach Nowogrodek… Kymundsdorf[20], Weg von Grodno nach Nowogrodek… Kymontendorf… Kymontendorff[21] (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); Kymundt[22], Kymunt[23] (12 кастрычніка 1398 году); Kymunt cum filio Dawxha (18 студзеня 1401 году)[24]; Dewclis Kymontowicz (Dewclxis Kimontowicz[25]; 15 траўня 1432 году)[26]; печать Пачь Кимонтевич (27 лютага 1434 году)[27]; земли пустыхъ у Моишакгольскомъ повете на имя Кимонътишъку (22 чэрвеня 1522 году)[28]; земенинъ господарский земли жомоитской панъ Лавринъ Петрашъкевича Кимонтъ (7 верасьня 1552 году)[29]; Bartosz Kimont (1565 год)[30]; ur. Daniel, Matiasz, Sebestian [s] i Piotr Zbutkiewiczowie Kimontowie… ur. Kimontów… ur. Zbutkiewiczów Kimontów (люты 1659 году)[31]; Gimont (1670 год)[32]; Barbara Ewa Kimontt (1751 год)[33]; Antonius Kimont (1759—1760 гады)[34].
Remove ads
Носьбіты
- Кімунт († па 1401) — літоўскі баярын, меў сына Даўкшу
- Пач Кімантавіч († па 1434) — літоўскі баярын, які прывесіў да акту Гарадзенскай уніі (1434 год) пячаць з рускім надпісам «ПЕЧАТЬ ПАЧЬ КИМОНШЕВИЧ»[35]
- Януш і Юры Кімантавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох[36]
- Лаўрыш Пятрашкавіч Кімант — зямянін гаспадарскі Жамойцкай зямлі, які ўпамінаецца ў 1552 годзе
Гіманты (Gimont) і Кіманты (Kimant) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[37].
Кіманты (Kimont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[38].
Кіманты (Kimont) гербаў Бавал, Лебедзь, Шаліга і ўласнага — літоўскія шляхецкія роды[39].
Кімунты (Kimunt) гербу Рох — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[40].
Кімант (Kimont) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[41].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Кіманты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads