Бернуш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бернуш, Бернаш — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Берн (Bern) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бернат, Бернар, Бэрнард; германскія імёны Bernat, Bernar, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bernasz (Bernisz)[3]: Bernisch (1426 год), Bernasz (1486 год), Bernasch (1487 год)[4].

У Чэхіі гістарычна бытавала германска-славянскае імя Bernaš (Barnaš)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки конюховъ илкговъскихъ на имя… а Бернуша Цетеневича (29 красавіка 1516 году[6], 12 студзеня 1520 году[7]); конюховъ меречскихъ… Берънаша Тетеневича (16 лютага 1566 году)[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads