Бэрнат

старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бэрнат (Бернат, Бернят, Барнат, Парнат), Бэрнад — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бернад або Бернат, пазьней Бэрнат або Пэрнат (Bernad, Bernat[1], Pernat[2]) і Гатуберн (Hathubern) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бэрніка, Бернар, Бэрнард; германскія імёны Bernico, Bernar, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[4], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6]. Таксама літоўска-польская форма Бэрнат разглядаецца як вытворная ад германскага імя Бэрнард[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Biernat (Biernata, Birnat, Barnat)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: послове немецкии от князя Берната Вандецборху (1 верасьня 1481 году)[9]; Петру Берънатовичу жеребя (6 сакавіка 1488 году)[10]; бояре медницкие Нецко и Бернатъ Нарвоишевичы (25 траўня 1495 году)[11]; Андрею а Бернату Германовичам о имене Нарушовщину (1495 год)[12]; земян волынскихъ, в Миколая Бернатовича… а в брата его Юхна Бернатовича (1 траўня 1498 году)[13]; землю, што на Петре Берънатовичы (21 сакавіка 1499 году)[14]; земянъ луцкихъ, в сестренцовъ своихъ, в Миколая и въ его брата Юха Берънатовичовъ (18 студзеня 1504 году)[15]; людеи у Высокодворскомъ жо повете на имя Симана, а Берната Витеиковичов[16] (10 чэрвеня 1511 году); земянина волынского Миколая Бернатовича (4 лютага 1512 году)[17]; люди в Оникштенском повете, въ Крашинскои волости, на има Берната Буткевича (12 красавіка 1512 году)[18]; у бояр наших Ошменского повета, у Андреика а в Берната Германовичовъ (1 студзеня 1515 году)[19]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Берната Минтовтовича <…> в Жомоитском повете у Ясвоинскои волости… слуг путных… Берната (26 студзеня 1516 году)[20]; людеи осмъ служоб в Дубицком повете… а Бернатовича Михаила зъ его братомъ Заморчиком (15 сакавіка 1516 году)[21]; у Виленскомъ повете в Рудоминскои волости людеи… а Берната (18 верасьня 1516 году)[22]; Пацъко Берънатовичъ[23], Бернатъ Андреевичъ… Бернатъ Ходковичъ[24], Бернать Станковичъ[25], Бернатъ Хоткевичь[26], Петръ Берънатовичъ[27], Сташко Берънатовичъ[28], Берънать Ропановичъ[29], Бернатъ Ивашковичъ[30], Петрашко Бернатовичъ… Бернатъ Богдановичъ[31], Бернатъ Ганусовичъ… Берънатъ Кореевичъ[32], Берънатъ Михаиловичъ[33], Бернатъ Томъковичъ[34], Лавринец Берънатовичъ… Бернатъ Петровичъ[35], Богдан Берънатович[36], Воитехъ Берънатович[37] (1528 год); люди ЖижморскиеГанусь Бернатовичъ (23 студзеня 1529 году)[38]; Станиславу Берънатовичу, старому литъвину (1529—1530 гады)[39]; Станиславъ Берънятовичъ, дворянин (10 чэрвеня 1530 году)[40]; Гануса Бернатовича (15 лістапада 1533 году)[41]; Федко а Бернатъ Борковичи поведили, ижъ которое именье они мають в селе своемъ на имя в Борисове (13 красавіка 1534 году)[42]; землю Бернатовщину… пустовщины… Бернатишку… землю… Бернатовщину… Бернат Витортович (1537—1538 гады)[43]; люди ее мелокгянъские… Берънят (5 сакавіка 1541 году)[44]; Бернат Еикгинович (1 ліпеня 1542 году)[45]; светьковъ… а Беръната Лукашевича (28 ліпеня 1542 году)[46]; села Бернатовичи (1554 год)[47]; Барнат Юрдатович (сьнежань 1556 году)[48]; Macziey, Fiedor a Bernath Stankiewiczy… Bernath Stasiew. <…> Biernath a Jan Bohdanowiczy (1558 год)[49]; Родъ Бернатовичовъ[50], Бернатъ Юревичъ[51], Бернатъ Лукашевичъ[52], Бернатъ Андрюшковичъ[53] (1567 год); Матей Локштутевичъ, сынъ одинъ Юрко, при немъ брать его Бернатъ… служба Дымокуровъ боярская… Бернатъ Дымокуръ (1595 год)[54]; Ян Бернатовичъ… Бернатъ Милевич (XVI ст.)[55]; Ławrzyn Bernatowicz… Bernat Mikolaiewicz (20 лістапада 1604 году)[56]; Stasiuk Bernatowicz (1641 год)[57]; Michał Bernad (1675—1677 гады)[58]; Elisabeta Bernatowna (26 красавіка 1705 году)[59]; Jacobus Bernatowicz (25 ліпеня 1751 году)[60]; Barnatowicz (1786—1788 гады)[61]; Franciscus Bernotowicz (3 верасьня 1787 году)[62]; Marianna Anna Parnatt (1799 год)[63].

Remove ads

Носьбіты

Бэрнаты (Bernat) — прыгонныя зь вёскі Агароднікаў, Амбросаўшчыны і Вашчынікаў (каля Жупранаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[67].

Бэрнатовічы (Bernatowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, вёсак Клікуноў, Кулю і Бобрышкаў (Троцкі павет), ваколіцаў Аліты і Дусьмянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[68].

Бернатовічы — парафіяне касьцёла ў Росіцы на 1861 год[69].

Бернаты — парафіяне царквы ў Лапічах (Меншчына) на 1870—1883 гады[70].

Бэрнатовічы (Bernatowicz) гербу Акшак — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[71].

Ґейштаф-Бернатовічы — літоўскі шляхецкі род[72].

Бэрнатовіч (Bernatowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[73].

Барнатовіч — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[74].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Бернатавічы (Бернатовичи) каля Рудаміны[75].

У 1595 годзе ў Жамойцкім старостве ўпамінаўся маёнтак Бернатавічы[76], у 1690 годзе — фальварак Бэрнатавічы[77].

На 1909 год існаваў фальварак Бернадынка ў Менскім павеце Менскай губэрні[78].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуюць вёскі Бярнаты і Бернатоўшчына, на гістарычнай Берасьцейшчыне — Бярнады, на гістарычнай Слонімшчыне — Бярнатаўшчына. На гістарычнай Браслаўшчыне існаваў засьценак Бэрнатышкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads