Міхась Раманюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́сь Фёдаравіч Раманю́к (3 студзеня 1944, в. Кавалі, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць — 4 верасьня 1997, Менск, Беларусь) — беларускі мастацтвазнаўца і этнограф.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Кавалі Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці, але дзяцінства прайшло ў вёсцы Старынкі Койданаўскага раёну. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Заснаваў часапіс «Мастацтва Беларусі(be)» і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. За ўласныя грошы правёў дзясяткі этнаграфічных экспэдыцыяў, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. Збор і архіў Міхася Раманюка налічвае больш за 100 000 адзінак унікальнага этнаграфічнага матэрыялу, сабранага ўласнымі рукамі; падарожныя дзёньнікі складаюць дзясяткі тамоў. Важная частка шматгадовай творчай дзейнасьці Міхася Раманюка — артыкулы і ілюстрацыі ў энцыкляпэдыях: «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя», «Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі», «Этнаграфія Беларусі»… Памёр ва ўзросьце 53 гадоў ад анкалягічнай хваробы.
У 1981 годзе выдаў альбом «Беларускае народнае адзеньне», што складаецца з архіўных фатаздымкаў ды фатаздымкаў, зробленых аўтарам падчас экспэдыцыяў 1967—1980 гадоў. Строі вызначаны аўтарам згодна вылучаным аўтарам этнаграфічным рэгіёнам Беларусі:
- Заходняе Палесьсе;
- Усходняе Палесьсе;
- Прыдняпроўе;
- Цэнтральная Беларусь;
- Панямоньне і Наддзьвіньне.


Remove ads
Маляванка
Адкрыў для навукі такі жанр нацыянальнай творчасьці, як маляванка[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads