Гаўрыла Вашчанка
народны мастак Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўры́ла Харыто́навіч Ва́шчанка (1928, в. Чыкалавічы, Брагінскі раён, цяпер Гомельская вобласьць, Беларусь — 2014, Менск, Беларусь) — беларускі жывапісец.
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1977), прафэсар (1980), народны мастак Беларусі (1988)[1] і ганаровы грамадзянін Гомля[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1955 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (Украінская ССР), пасьля чаго стаў выкладаць. У 1961 годзе перайшоў на выкладчыцкую працу ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе ў 1975 годзе заняў пасаду загадніка катэдры манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва. У 1992—1996 гадах атрымліваў званьне «Чалавек году» ад Біяграфічнага цэнтру ў Кембрыджы (Ангельшчына), а таксама «Чалавек ХХ стагодзьдзя» (1992), імянны срэбны мэдаль і «Залаты дыск» (1993—1994)[1]. У 2002 годзе адчыніў асабістую карцінную галерэю ў Гомлі.
Remove ads
Творчасьць
Працаваў у галіне станковага жывапісу, акварэлі, манумэнтальнай размалёўкі і вітража. Пра мінуўшчыну стварыў творы «Маё Палесьсе», «Нафтавікі Палесься» і «Дума пра хлеб» (1973 год), «Мацярынскія крылы» (1975) і «Натурморт з барэльефам Гусоўскага» (1986). Гістарычным падзеям прысьвяціў палотны «Баляда пра мужнасьць» (1974, срэбраны мэдаль імя Грэкава), «Прарыў», «Мір зямлі маёй» і «Ліпеньскі мёд» (1982, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1987 году), трыпціх пра паўстаньне Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983) і карціну «Грунвальдзкая бітва» (1985). Стварыў партрэты асьветнікаў, дзяржаўных дзеячоў і пісьменьнікаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Эўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Канстанціна Астроскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Вітаўта Вялікага і Льва Сапегі. Зрабіў манумэнтальныя размалёўкі «Зямля сьветлагорская» ў Палацы культуры хімікаў у Шацілавічах (1972) і «Асьветнікі» ў Доме настаўніка (1976). Размаляваў вітражы ў касьцёле Сымона і Алены (1974) і кінатэатры «Масква» ў Менску (1980)[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads