Бранка Міркавіч

сэрбска-баўгарскі баскетбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бра́нка Мі́ркавіч (па-сэрбску: Бранко Мирковић, па-баўгарску: Бранко Миркович; нар. 5 кастрычніка 1982 году, Бялград, Югаславія) — сэрбскі баскетбаліст, які прыняў баўгарскае грамадзянства[2]. Выступае за нацыянальную зборную Баўгарыі[3].

Хуткія факты Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Гуляць пачаў у Смэдэрэве, пасьля перайшоў у македонскі «Пелістэр». З 2007 выступаў у баўгарскім «Рыльскім Спартысьце», дзе цягам двух сэзонаў уваходзіў у асноўны склад і меў сярэднюю выніковасьць 12,7 пункты ў матчы. У 2009 падпісаў гадавы кантракт з «Лукойл-Акадэмік»[4], зь якім стаў чэмпіёнам Баўгарыі, аднак у асноўным складзе выходзіў толькі ў 9 матчах, а сярэдняя выніковасьць зьнізілася да 8 пунктаў/матч.

Па сканчэньні кантракту Міркавіч перайшоў у басьнійскі «Ігакея», але праз год вярнуўся ў «Рыльскі Спартыст». У сэзонах 2011—2012 і 2012—2013 рокаў удзельнічаў у матчах усіх зорак Баўгарскай баскетбольнай лігі. У 2013 дапамог клюбу заваяваць трэцяе месца ў чэмпіянаце. У ліпені 2013 заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск»[3], у якім выступаў да 2016 року. Пасьля перайшоў у румынскую «Арадзю». У 2019 годзе вярнуўся ў беларускі клюбе, але праз сэзон 21 чэрвеня 2020 году далучыўся да летувіскага клюбу «Піена жвайгждэс»[5].

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Балканскай лігі (2008—2009)
  • Чэмпіён Баўгарыі (2010)
  • Чэмпіён Беларусі (2014, 2015, 2016)
  • Уладальнік Кубка Беларусі (2014, 2015, 2016)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads