Браніслаў (вёска)
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бранісла́ў[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 4 км на поўдзень ад шашы М10. Браніслаў уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Хутар Браніслаў быў заснаваны дзесьці ў XVIII стагодзьдзі. Браніслаў складаўся фактычна з трох вёсак, якія зь цягам часу зьліліся ў адну. Цэнтральная частка яе, уласна Браніслаў; другая вёска — Сьвірнішча, дзе стаялі сьвірны; Капліца — там разьмешчаны вясковыя могілкі з капліцаю.
У 1922 годзе была пабудавана школа, адкрыта аддзяленьне сувязі. З 1929 году пачаў працу мэдыцынскі пункт. У канцы 1929 году быў створаны калгас «Прамень камуны». У 1936 годзе калгас наведваў старшыня савету народных камісараў Беларусі А. Р. Чарвякоў.
У 1931 годзе пабудавалі клюб, у ім мелася бібліятэка. У 1935 годзе адкрыта новая школа — сем клясаў, піянэрскі пакой, спартовая заля, сталовая, майстэрня, два пакоі для настаўнікаў. У старым будынку школы быў разьмешчаны радзільны дом і фэльчарска-акушэрскі пункт. Падчас Другой сусьветнай вайны немцы разабралі школу, бярвеньне выкарыстоўвалі на бліндажы і ўмацаваньні на чыгунцы. Зь ліпеня 1941 году па 7 ліпеня 1944 году вёска была акупаваная нямецкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падпольле.
Да 26 верасьня 2006 году — цэнтар Браніслаўскага сельсавету. 26 верасьня 2006 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Браніслаўскага сельсавету перададзеная ў склад Людзяневіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1908 год — хутар: 140 жыхароў; 1924 год — хутар: 28 двароў, 186 жыхароў; 1994 год — вёска: 138 двароў, 293 жыхары; 1999 год — 258 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 194 жыхары[1]
Транспарт
За 2 км на поўнач ад вёскі маецца чыгуначная станцыя Браніслаў на Палескай чыгунцы.
Вуліцы
- Зарэчная вуліца
- Лясная вуліца
- Моладзевая вуліца
- Першамайская вуліца
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads