Браслаўскія азёры (нацыянальны парк)
нацыянальны парк у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бра́слаўскія азёры — нацыянальны парк на паўночным захадзе Беларусі, у Віцебскай вобласьці.
Remove ads
Апісаньне
Нацыянальны парк служыць абароне ўнікальных прыродных комплексаў ад гаспадарчай дзейнасьці чалавека, зьберажэньню іх для будучых пакаленьняў. Ядро склала Браслаўская група азёраў. У склад парку ўвайшла паўднёвая частка Браслаўскага раёну са значнымі балотнымі і ляснымі масівамі. Агульная плошча нацыянальнага парку складае 64,216 тыс. га. З поўначы на поўдзень ён цягнецца на 56 км, пры шырыні ад 7 да 29 км. Каля 17 % яго тэрыторыі займаюць азёры, лясы складаюць 46 % паверхні.
У межах Нацыяльнага парку знаходзіцца шэраг цікавых помнікаў прыроды. Гэта асобныя ярка выражаныя ледавіковыя формы рэльефу, вялікія валуны, астравы на азёрах, біягрупы рэдкіх дрэваў. Маляўнічасьць мясцовых ляндшафтаў абумоўленая прысутнасьцю Браслаўскай грады. Ёсьць шматлікія помнікі гісторыі і культуры: гарадзішчы розных эпох, курганныя захаваньні, культавыя пабудовы.
У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» вядзецца навуковая дзейнасьць, а таксама праца па ахове прыроды. Цэнтар Нацыянальнага парку — г. Браслаў, дзе разьмешчана кіраўніцтва і навуковая база. Працоўны калектыў Нацпарку налічвае амаль 600 чал.
Remove ads
Мінуўшчына
У 1979 року пастановай Савету Міністраў БССР створаная зона адпачынку рэспубліканскага значэньня плошчай 52 тыс. га. 10 жніўня 1995 року выйшла пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь пра стварэньне тут з 1 верасьня нацыянальнага парку агульнай плошчай 71,5 га[1].
У 1996 року пачалі дзейнічаць дзьве першыя базы адпачынку.
У 2007 року нацыянальны парк атрымаў міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі. У 2013 року пачалося міжнароднае супрацоўніцтва дзеля стварэньня адзінай прыродаахоўнай тэрыторыі з латвійскай Аўшдаўгава(lv)[1].
Remove ads
Флёра
На тэрыторыі нацыянальнага парку налічваюцца больш за 2000 відаў расьлінаў і грыбоў. Зь іх 71 від расьлінаў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Фаўна
Нацыянальны парк мае багаты і шматлікі жывёльны сьвет: тут сустракаецца 312 відаў хрыбетных жывёлаў, у тым ліку 52 віды сысуноў і 217 відаў птушак. У вадаёмах жывуць 34 віды рыбаў.
У Чырвоную кнігу Беларусі занесеныя 55 відаў птушак. Сярод жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, вылучаюцца: барсук (Meles meles), рысь (Lynx lynx), мядзьведзь буры (Ursus arctos), бусел чорны (Ciconia nigra), журавель шэры (Grus grus), лебедзь-шыпун (Cygnus olor), чайка шызая (Larus canus), чорнавальлёвік (Calidris alpina).
Іншыя жыхары браслаўскіх лясоў: воўк (Canis lupus), дзік (Sus scrofa), казуля (Capreolus capreolus), звычайная лісіца (Vulpes vulpes), лось (Alces alces), янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), куніца (Martes foina) і да т. п.
Remove ads
Турызм
На тэрыторыі нацыянальнага парку „Браслаўскія азёры“ дзейнічаюць чатыры базы адпачынку, 77 турыстычных стаянак. На 29 азёрах даступная платная аматарская рыбалоўля. Аб’ектамі паляўнічага турызму зьяўляюцца каля 30 відаў жывёлаў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads