Брылёва (Гомельскі раён)

вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Брылёва (Гомельскі раён)
Remove ads

Брылёва[2] (з 1964 году — Мічурынская[a]) — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Рандоўкі. Уваходзіць у склад Красьненскага сельсавету Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад Гомля.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Брылёва заснавалі перасяленцы з суседніх вёсак у 1920-я гады.

У 1964 годзе савецкія ўлады перайменавалі Брылёва ў Мічурынскую.

У 2000-я гады Брылёва атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». На 2004 год тут была 881 гаспадарка.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2535 чал.[3]; 2019 год — 2327 чал.

Інфраструктура

У Брылёва працуюць сярэдняя школа, палац культуры, бібліятэка, дзіцячы ясьлі-сад, амбуляторыя, пошта, сталоўка, швацкая і шавецкая майстэрні, 2 крамы.

Забудова

Плян Брылёва квартальны, забудова пераважна драўляная.

Заўвагі

  1. Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads