Брытанскія Віргінскія астравы

брытанская заморская тэрыторыя ў Карыбскім басэйне From Wikipedia, the free encyclopedia

Брытанскія Віргінскія астравы
Remove ads

Брыта́нскія Віргі́нскія астравы (па-ангельску: British Virgin Islands) — брытанская калёнія ў Цэнтральнай Амэрыцы, у Карыбскім моры. У калёнію ўваходзяць 36 астравоў (зь якіх 11 незаселеныя), якія знаходзяцца ў паўночнай частцы архіпэлягу Віргінскія астравы. Самыя вялікія астравы гэта Тартола — 54км², Анэгада — 39 км², Віргін Горда — 21 км² і Джост Ван Дайк — 8 км².

Хуткія факты

Агульная плошча калёніі складае 153 км², насельніцтва налічвае 22,6 тыс. чалавек, зь якіх 1/3 жыве ў сталіцы (і адзіным горадзе) — Роўд Таўне, якая знаходзіцца на высьпе Тартола.

Насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбнай лоўляй. У апошнія гады разьвіцьцё атрымаў і турызм (астравы наведваюць каля 100 тыс. турыстаў штогод).

Брытанскія Віргінскія астравы зьяўляюцца адным з самых папулярных «падатковых раяў». У 2004 годзе тут было зарэгістравана каля 550 тыс. фірмаў (прыкладна па 24 фірмы на кожнага жыхара астравоў). Гэта складае прыкладна 40% усіх афшорных фірмаў у сьвеце. Прыбытак астравоў ад абслугоўваньня гэтых фірмаў значна перавышае прыбытак ад турызму.

Віргінскія астравы былі адкрытыя ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам. У 1648 годзе Тартола была калянізаваная галяндцамі, але ў 1666 годзе яны былі перададзеныя Вялікабрытаніі. У 1866 годзе астравы афіційна атрымалі статус брытанскай калёніі, а з 1967 году атрымалі ўнутраную аўтаномію.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Брытанскія Віргінскія астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads