Брэндан Танэў
канадзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэндан Танэў (па-ангельску: Brandon Tanev; нар. 31 сьнежня 1991 году) — канадзкі хакеіст, левы нападнік клюбу «Вініпэг Джэтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі.
Remove ads
Кар’ера

Пачаў кар’еру ў моладзевых лігах канадзкіх правінцыяў, а пасьля далучыўся да студэнцкага спорту, абараняючы колеры каманды Провідэнскага каледжу. У 2016 годзе склаў аднагадовы кантракт з клюбам «Вініпэг Джэтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі, дэбютаваўшы ў лізе 5 красавіка таго ж году супраць «Анагайм Дакс»[2]. Улетку склаў новую працоўную дамову. Адначасна абараняў колеры клюбу «Манітоба Мус» з Амэрыканскай хакейнай лігі.
Пасьля сэзону 2018—2019 гадоў Танэў зышоў з «Джэтс», а 1 ліпеня 2019 году падпісаў шасьцігадовы кантракт зь «Пітсбург Пінгвінз» на 21 мільён даляраў[3]. Сваю першую шайбу закінуў у швэдры новай каманды 16 кастрычніка, улучыўшы яе ў браму «Каларада Эвэланш», дзякуючы чаму ягоная каманда здабыла перамогу ў авэртайме зь лікам 3:2. За час драфту пашырэньня 2021 году, якое ладзілася, каб назьбіраць гульцоў для новага клюбу «Сіетл Кракен», Танэў быў выбраны навічком лігі[4]. 14 кастрычніка 2021 году нападнік закінуў шайбу ў складзе сіетлаўцаў у матчы супраць «Нэшвіл Прэдатарз»[5]. 7 сакавіка 2025 году Танэў быў абменены ў «Джэтс» у абмен на выбар у 2-м раўндзе драфту НХЛ 2027 году[6] [92] .
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads