Бугаеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буга́еў (па-ўкраінску: Буга́їв) — сёлы Мала́ і Вели́ка Буга́ївка ў Фастаўскім і Абухаўскім раёнах Кіеўскай вобласьці Ўкраіны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

У пісьмовых крыніцах селішча Бугаеў ці не ўпершыню названае 20 студзеня 1495 году, калі пан Сямён Палазовіч, ключнік кіеўскі, біў чалом вялікаму князю літоўскаму Аляксандру, абы зацьвердзіў тую купленую ў старыцы Настасіі Грышкавай, мяшчанкі кіеўскай, і яе ўнука Васка Панковіча за 200 коп шырокіх грошаў чэскае манэты, а польскае лічбы, маетнасьць. Гаспадар задаволіў чалабітную ключніка, зацеміўшы: ён і нашчадкі могуць навечна трымаць селішча з усім, што да яго «зъдавна прислухаетъ»[1].
Згаданы Бугаеў у дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Хведаравіча Полаза (Палазовіча) Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[2]:
Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня
Карона Каралеўства Польскага
Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) на 1581 год, з 2 дымоў асадных сялянаў Бугаеўкі пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, выбіралася па 15 грошаў[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Найноўшы час
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads