Буда-Кашалёў
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бу́да-Кашалёў[3] (афіцыйная назва — Бу́да-Кашалёва[4]) — места ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Сажа. Адміністрацыйны цэнтар Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8683 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 48 км на паўночны захад ад Гомля, за 256 км ад Менску. Чыгуначная станцыя Буда-Кашалёўская на лініі Менск — Гомель. Аўтамабільныя дарогі на Гомель, Уваравічы, Чачэрск.
Remove ads
Назва
Назва Буда-Кашалёў (Буда Кашалёўская[5]) утварылася ў канцы XIX стагодзьдзя на падставе найменьняў дзьвюх вёсак — Буды і Кашалёў. Спачатку падвойная назва ўжывалася толькі для пазначэньня чыгуначнай станцыі, а пазьней пашырылася на ўсё паселішча[6]. Аднак і да нашага часу мясцовыя жыхары карыстаюцца старой назвай — Буда.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Сяло Кашалёў упершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі, у складзе Гомельскага староства[7]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яно ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Кашалёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Пад 1824 годам упершыню ўпамінаецца вёска Буда, зь якой сваю гісторыю вядзе сучаснае места. Вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Кашалёва; тут існавала карчма.
У 1873 годзе праз тэрыторыю Кашалёўскай воласьці прайшла Лібаўска-Роменская чыгунка. У 1877 годзе адкрылася чыгуначная станцыя Буда-Кашалёва. Працаваў паштова-тэлеграфны аддзел. З 1888 году працавала невялікае прадпрыемства з вырабу драўляных дэталяў для кроснаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Будзе-Кашалёве было 63 двары, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын, вятрак, крама, паштова-тэлеграфны аддзел, лесапільны завод, карчма. На 1908 год «вёска Буда-Кашалёў знаходзіцца пры Лібаўска-Роменскай чыгунцы, каля балота Борышча… Агулам у вёсцы 57 двароў… За вёскай — 364 дзесяціны прыдатнай і 50 дзесяцін непрыдатнай зямлі»[8]. З 1911 году пры школе працавала бібліятэка. У 1914 годзе ў Будзе-Кашалёве збудавалі новае памяшканьне народнай вучэльні. На чыгуначнай станцыі ўзводзіліся складзкія і іншыя гаспадарчыя збудаваньні.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Буда-Кашалёў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сакавіку 1918 году вёску занялі нямецкія войскі. 30 лістапада таго ж году — бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Буда-Кашалёў увайшоў у склад Беларускай ССР[9], аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе з 9 траўня 1923 да 17 ліпеня 1924 году яна была цэнтрам воласьці Гомельскай губэрні.
3 сакавіка 1924 году Буду-Кашалёў вярнулі ў склад БССР, дзе 27 ліпеня таго ж году яна стала цэнтрам раёну (з 1938 году ў Гомельскай вобласьці). На 1925 год у вёсцы было 194 двары. У 1930 годзе савецкія ўлады ўтварылі тут калгас «Чырвоная Беларусь». З 1932 году працавала МТС. У 1934 годзе працавалі шавецкая і кравецкая арцелі, маслазавод, МТС з рамонтнай майстэрняй, 4 ветракі і кузня. 27 верасьня 1938 году Буда-Кашалёў атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. Таго ж году тут збудавалі мураваны будынак сярэдняй школы.
У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 году Буда-Кашалёў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 31 сьнежня 1971 году яна атрымала афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 517 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 74 чал. на станцыі Будзе-Кашалёве; 1939 год — 3,4 тыс. чал.; 1959 год — 4,6 тыс. чал.; 1969 год — 7,2 тыс. чал.[10]; 1991 год — 8,9 тыс. чал.; 1995 год — 9,5 тыс. чал.[11]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 9,5 тыс. чал.[12]; 2006 год — 9,5 тыс. чал.; 2008 год — 9,4 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 9,3 тыс. чал.; 2009 год — 9016 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 8551 чал.[14]; 2017 год — 8460 чал.[15]; 2018 год — 8683 чал.[2]
Рэлігія
З 1995 году дзее царква Сьвятога Мікалая.
Адукацыя
У месьце знаходзяцца сярэднія, музычная і спартовая школы.
Працуе Будзка-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж (былы тэхнікум мэханізаваньня сельскай гаспадаркі). Каледж рыхтуе па спэцыяльнасьцях электрыфікацыя і аўтаматызацыя, мэханізаваньне сельскай гаспадаркі.
Забудова
Сучасны плян Буды-Кашалёва складаецца зь сеткі прасталінейных вуліцаў, чыгунка падзяляе тэрыторыю места на 2 часткі, грамадзкі цэнтар складаюць пляц і вул. Леніна, забудаваная 2—5-павярховымі жылымі дамамі, астатняя забудова пераважна драўляная.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці і сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
- ГДЛГУ «Будзка-Кашалёўскі досьледны лясгас»
- УП «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
- СП «Аміпак» ААТ
Турыстычная інфармацыя
Дзее музэй-галерэя імя Яўсея Маісеенкі. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Галерэя
- Краявіды Буды-Кашалёва
- Вадацяжная вежа
- Станцыя
- Палац культуры
- Царква
Асобы
- Валянцін Дрозд (1906—1943) — віцэ-адмірал, яго імем названы карабель Паўночнага флёту Расеі
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads