Будзілавічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будзілавічы
Remove ads

Будзілавічы[1][2][3] (русіфікаваная назва — Будзілава[2][1]) — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на левым беразе ракі Сьлепні.

Thumb
Вуліца Ванеева ў раёне Будзілавічаў

На паўночны захад ад Будзілавічаў пачынаюцца Тры Карчмы, на поўнач — Малая Сьляпянка, на ўсход — Дражня, на поўдзень — Серабранскія Млыны, на захад — Сакалянка[4][5].

Remove ads

Назва

Бодзіла або Будзіла, пазьней Будэль (Bodilo, Budilo, Budel) — імя германскага паходжаньня[6].

Гісторыя

Упершыню ў гістарычных крыніцах упамінаецца ў 1800 годзе як засьценак, уладаньне Менскага Петрапаўлаўскага манастыра[7]. На 1897 год засьценак Сеніцкай воласьці Менскага павету, 13 двароў, 84 жыхары. На 1909 год урочышча, 87 жыхароў[8]. На 1917 год ваколіца, 25 двароў, 129 жыхароў[9].

У 1959 годзе вёску ўлучылі ў межы Менску. У 1960-я — пачатку 1970-х гадоў на месцы вёскі збудавалі шматпавярховыя жылыя, адміністрацыйныя і навучальныя будынкі на Партызанскім праспэкце, вуліцах Будзёнага, Ванеева і Народнай, разьбілі парк вакол стадыёну «Трактар»[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads