Бундэсьліга чэмпіянату Нямеччыны па футболе 2020—2021 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бундэсьліга 2020—2021 гадоў — 58-ы розыгрыш Бундэсьлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Нямеччыны, які праходзіў з 18 верасьня 2020 году па 22 траўня 2021 году. Чэмпіёнам дзявяты раз запар стала мюнхэнская «Баварыя», якая тым самым здабыла свой 30-ы тытул Бундэсьлігі і 31-ы чэмпіёнскі тытул.
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 16 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону (у тым ліку і пераможца пераходных матчаў «Вэрдэр»), а два клюбы прасунуліся з Бундэсьлігі 2 — «Армінія» і «Штутгарт». Гэтыя клюбы замянілі «Фартуну» і «Падэрборн-07».
Табліца
Крыніца: Нямецкі футбольны зьвяз
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
- Паколькі пераможца Кубка Нямеччыны «Барусія» Дортмунд кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў групавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла шостай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў перайшла ад шостай да сёмай каманды лігі.
Remove ads
Вынікі гульняў
Пераходныя матчы
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Кёльнам», які заняў 16-е месца ў Бундэсьлізе, і «Гольштайнам», які заняў трэцяе месца ў Бундэсьлізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Кёльн», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
Матч у адказ
Remove ads
Бамбардзіры
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads