Бундэсьліга чэмпіянату Аўстрыі па футболе 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бундэсьліга 2019—2020 гадоў — 108-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Аўстрыі, які пачаўся 26 ліпеня 2019 году. У зьвязку з пандэміяй каранавірусу 10 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі. Матчы ўзнавіліся 2 чэрвеня 2020 году, спаборніцтва завяршылася 4 ліпеня 2020 году.

Чэмпіёнам сёмы раз запар стаў «Рэд Бул», які тым самым здабыў свой 14-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Тыроль» прасунуўся з Другой лігі, замяніўшы «Вакер».

Рэгулярны сэзон

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Лік перамог; 5) Лік гасьцявых перамог; 6) Пункты ў гульнях паміж сабою; 7) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 8) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою.
Заўвагі:
  1. З ЛАСК зьнялі 12 пунктаў з-за парушэньня абмежаваньняў, зьвязаных з пандэміяй COVID-19.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Адм ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Чэмпіёнскі раўнд

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты з даданьнем паловы пункту, зьнятай пры акругленьні пасьля рэгулярнага сэзону; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Лік перамог; 6) Лік гасьцявых перамог; 7) Пункты ў гульнях паміж сабою; 8) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 9) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою.
Заўвагі:
  1. У рэгулярным сэзоне з ЛАСК зьнялі 12 пунктаў з-за парушэньня абмежаваньняў, зьвязаных з пандэміяй COVID-19. З-за таго, што перад пачаткам чэмпіёнскага раўнда пункты падзялілі напалам, у чэмпіёнскім раўндзе з каманды зьнялі 6 пунктаў. Пазьней пакараньне зьмякчылі, і з каманды зьнялі толькі 4 пункты.

Раўнд на паніжэньне

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты з даданьнем паловы пункту, зьнятай пры акругленьні пасьля рэгулярнага сэзону; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Лік перамог; 6) Лік гасьцявых перамог; 7) Пункты ў гульнях паміж сабою; 8) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 9) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою.
Заўвагі:
  1. 5 жніўня 2020 году «Матэрсбург» падаў заяву пра банкруцтва і зьняўся з Бундэсьлігі, тым самым «Тыроль» пазьбегнуў паніжэньня.
Remove ads

Плэй-оф за Лігу Эўропы

Пятая каманда чэмпіёнскага раўнда і першыя дзьве каманды раўнда на паніжэньне згулялі ў плэй-оф, пераможца якога кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Матчы праходзілі з 8 па 15 ліпеня 2020 году.

Паўфінал Фінал
7 Аўстрыя Вена 2 0 2
7 Аўстрыя Вена 1 5 Гартбэрг 3 0 3
8 Райндорф Альтах 0

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads