Антылібан

горны хрыбет у Лібане і Сыріі From Wikipedia, the free encyclopedia

Антылібан
Remove ads

Антыліба́нскія го́ры (па-арабску: جبال لبنان الشرقية) — горны хрыбет на мяжы між Лібанам і Сырыяй працягласьцю к. 150 км. Большая частка хрыбту ляжыць на сырыйскім баку.

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Remove ads

Этымалёгія

Прынятая на Захадзе назва Антылібан паходзіць з грэцкага і лацінскага Antilibanus, бо гэтая гара ляжыць насупраць (anti-) і раўналежна гары Лібан (Libanus).

Геалёгія

Антылібанскі хрыбет мае даўжыню прыкладна 150 км. На поўдні сутыкаецца з Галянскімі вышынямі. Найвышэйшыя пункты — гара Хермон (Джабаль аль-Шэйх) вышынёй 2814 м і Та’ла’т Муса вышынёй 2669 м.

Антылібанскія горы антыклінальныя. Пераважаюць вапняковыя і крэйдавыя пароды зь юрскіх часоў.

Геаграфія

На поўначы Антылібанскі горны хрыбет даходзіць амаль да шыраты сырыйскага Хомсу, на поўдні — гарой Хермон на мяжы з Галянскімі вышынямі. На захадзе Антылібану пралягаюць даліны, што аддзяляюць яго ад Лібану: Бэкаа з поўначы і даліна ракі Хасбані з поўдню. На ўсходзе, у Сырыі, пачынаецца Ўсходняе плято.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads