Бэнту-Гансалвэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэ́нту-Ганса́лвэс (па-партугальску: Bento Gonçalves) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 121 тысячы чалавек[2]. Горад славіцца вырабам віна і мае мянушку «сталіцы віна Бразыліі».
Remove ads
Гісторыя
У 1875 годзе бразыльскі ўрад вырашыў стварыць у штаце чатыры новыя населеныя пункты, якія пераважна засялілі італьянскія імігранты. Адным з такіх паселішчаў была вёска Дона-Ізабэл. Першыя жыхары населенага пункту паходзілі з італьянскай правінцыі Трэнта. У наступныя дзесяцігодзьдзі колькасьць засяленцаў павялічылася за кошт новых каляністаў, гэтым разам з рэгіёнаў Вэнэта, Трэнтына і Лямбардыі. У 1890 годзе вёска атрымала статус гораду, а назва зьмянілася на Бэнту-Гансалвэс. Чыгуначная станцыя была пабудаваная ў 1919 годзе, а пазьней, з прыбыцьцём мігрантаў зь іншых краінаў Эўропы, пачалася індустрыялізацыя места.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads