Бэнэдыкт Гёвэдэс

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэнэдыкт Гёвэдэс
Remove ads

Бэнэды́кт Гёвэдэс (па-нямецку: Benedikt Höwedes; нар. 29 лютага 1988 году, Гальтэрн-ам-Зээ, ФРН) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Вызнаваўся як адзін зь лепшых абаронцаў Нямеччыны[5].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У 2001 годзе Гёвэдэс трапіў у акадэмію «Шальке». У 2003 годзе, зьяўляючыся капітанам каманды «Шальке» да 19 гадоў, стаў чэмпіёнам краіны ў гэтым узросьце. У студзені 2007 году падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам да 2010 году. 3 кастрычніка 2007 году дэбютаваў у складзе «Шальке» ў выязным матчы супраць «Русэнборгу» з Тронгэйму ў Лізе чэмпіёнаў. А праз тры дні матчам з «Карльсруэ» Бэнэдыкт дэбютаваў і ў Бундэсьлізе.

19 кастрычніка 2008 году ў восьмым туры чэмпіянату, у матчы супраць «Гамбургу» Бэнэдыкт забіў свой першы гол у Бундэсьлізе і наогул за «Шальке». У сьнежні 2008 году гулец падоўжыў кантракт з гельзэнкірхэнцамі да 2014 году. 9 сакавіка 2013 году Гёвэдэс падоўжыў кантракт з клюбам да 2017 году[6].

Міжнародная

29 траўня 2011 году ў матчы зборных Нямеччыны й Уругваю дэбютаваў за нямецкую зборную, адыграўшы на поле 24 хвіліны. Пасьля ўдзелу ў трох матчах кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2014 году Гёвэдэс быў абраны ў сьпіс 23 гульцоў на фінальны турнір[7]. У першым матчы групавога раўнду Бэнэдыкт выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць зборнай Партугаліі. Пазьней ён стаў перамоцам турнір разам са сваёй камандай. Гёвэдэс стаўся адным з трох нямецкіх гульцоў, якія адгулялі кожную хвіліну ўсіх сямі матчаз чэмпіянату разам з брамнікам Мануэлем Ноерам і капітанам абаронцам Філіпам Лямам.

Remove ads

Дасягненьні

«Шальке-04»:

«Ювэнтус»:

«Лякаматыў»:

  • Уладальнік Кубка Расеі: 2019
  • Уладальнік Супэркубка Расеі: 2019

Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads