Мілуцін Міланкавіч
сэрбскі матэматык, астраном, геафізык, інжынэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Милуці́н Міла́нкавіч (па-сэрбску: Милутин Миланковић); 28 траўня 1879, Даль, Аўстра-Вугоршчына (зараз Харватыя) — 12 сьнежня 1958, Бялград, Югаславія) — сэрбскі грамадзкі інжынэр, кліматоляг, геафізык і астраном.
Вядомы тэорыяй ледніковых пэрыядаў, згодна зь якой з-за пэрыядычных зьмен парамэтраў сваёй арбіты Зямля праходзіць праз паўтараючыеся ледніковыя пэрыяды, цяпер вядомыя як Цыклы Міланкавіча. Мілуцін Міланкавіч мадыфікаваў юліянскі каляндар, распрацаваў новаюліянскі каляндар, прыняты Грэцкай і шэрагам маёнткавых праваслаўных цэркваў (за выключэньнем Расейскай, Ерусалімкай, Сэрбскай і Афона).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Мілуцін Міланкавіч атрымаў адукацыю ў Вене ў Вышэйшай тэхналягічнай школе (цяпер Венскі тэхналягічны ўнівэрсытэт), дзе ў 1904 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю і пачаў працаваць інжынэрам-будаўніком. У тым жа годзе паступіў у Бялградзкі ўнівэрсытэт, дзе прайшло ўсё яго навуковае жыцьцё. Падчас Першай сусьветнай вайны трапіў у палон у Будапэшце, але дзякуючы сваім калегам працягваў свае дасьледаваньні. На працягу доўгага часу спрабаваў аднавіць гісторыю клімату Зямлі. З траўня 1948 году па 26 ліпеня 1951 быў дырэктарам Бялградзкай абсэрваторыі.
Remove ads
Бібліяграфія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads