Паршавічы
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́ршавічы[1] (Паршэ́вічы[2], Па́ршывічы[2]; з 1964[3] году — Бяро́завічы[2]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Бярозавіцкага сельсавету.
На поўдзень ад вёскі праходзіць аўтастрада Гомель — Кобрынь М10. За 9 км знаходзіцца чыгуначная станцыя Малоткавічы на лініі Берасьце — Лунінец. На поўначы ад вёскі працякае Мерачанка, прыток Ясельды.
Remove ads
Гісторыя
- 1492 г. — упершыню згадваецца ў дарчай грамаце пінскай княгіні Мар’і Сямёнавай на дварышча Фурсу Іванавічу[4].
- Сярэдзіна XVI ст. — у складзе Пінскага староства каралевы Боны Сфорцы, цэнтар войтаўства, у складзе Ставецкага двара[4].
- 1596 г. — у складзе Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, цэнтар войтаўства[4].
- 1793 г. — пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі[4].
- 1796 г. — у складзе Пінскага павету Менскай губэрні[4].
- 1878 г. — пабудавана Пакроўская царква[5].
- 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, вёска ў Жабчыцкай гміне Пінскага павету Палескага ваяводзтва[4].
- 1939 г. — у складзе БССР[4].
- 1940 г. — у складзе Жабчыцкага раёну Пінскай вобласьці, цэнтар сельсавету[4].
- Ліпень 1941 — ліпень 1944 г. — вёска акупаваная нямецкімі захопнікамі[4].
- 1957 г. — у складзе Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці[4].
- 1 жніўня 1964 г. — вёска Паршавічы перайменавана ў Бярозавічы, Паршавіцкі сельсавет — у Бярозавіцкі[4].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 431 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 750 жыхароў; 1940 год — 1048 жыхароў; 1957 год — 1833 жыхары; 1970 год — 1042 жыхары; 1999 год — 677 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 686 жыхароў; 2009 год — 630 жыхароў
Славутасьці
- Пакроўская царква (1878) —
Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000552
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads