Бірат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бірат (Перат), Берэт (Бірэта, Бірыт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бэрат, Бэрэт або Пэрэт (Beradt, Bereth, Berret[1][2], Perret) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[4], германскага bero 'мядзьведзь'[5], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[6], германскага hathu 'бой'[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: нивку отчызную свою на имя Бирятишки (7 сьнежня 1516 году)[8]; Петр Биритович (1537 год)[9]; Янко Ператовичъ (19 красавіка 1539 году)[10]; земенина господарьского повету Упитского пана Яна Миколаевича Биретовича (20 жніўня 1585 году)[11]; подле пановъ Бирятовъ (23 жніўня 1594 году)[12]; Beretowna (1671—1681 гады)[13]; Bireciszki (1744 год)[14]; Antoni Józef Biretto (1788 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Баляслаў Усьцінавіч Бірэта — павераны пры Вількамірскай міравой акрузе на 1897 году[16]
- Уладзіслаў Бірэта — сябра падатковага ўраду Вількамірскага павету на 1897 году[17]
Біраты — шавельскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1594 годзе.
Берэты — літоўскі шляхецкі род[18].
Бірэты (Birett) гербу Дэнгаф — літоўскі шляхецкі род з Вількамірскага павету[19].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads