Гадзь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гадзь (Ед, Едзь, Яд, Ядзь) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Гата, Гада, Гад, Гед або Адзі (Hatho, Hado, Had, Hedo, Adi) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) паходзіць ад гоцкага *haþus[2], германскага hathu 'бой'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Адзейка (Ядзейка, Гадэйка), Гаціла (Гадзіла), Ацень, Ятаўт (Атаўт, Гатаўт), Ятвід, Ядвіга (Ядовіг), Ятвіл, Ядаг, Ядгаўд, Ядгін, Гадар, Атарт, Гатман, Ятмонт, Бенат, Бэрнат (Бэрнад, Бернат, Бернят), Вісад, Войсят, Волдат, Вярнат, Герат (Гер’ят), Ісад. Адзначаліся германскія імёны Adecho (Adika, Edica, Chadico), Hetilo (Hadala), Atten, Atald (Hathald), Atvid, Hadwig (Hedwig), Attavill, Adago, Hadegaud, Hettgen, Hader (Hathari), Atard, Hadoman, Etmunt (Jatmund), Bennato, Bernad (Bernat), Wisad, Vuisadus, Waldad, Warnad, Gerat (Gerath), Isada.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Hatto, Hedel, Hadwiga (Hedwig, Adwiga, Edwiga, Jadwiga)[5].

У Прусіі бытавалі імёны: Atte / Jede (1347 год), Jodute / Joduthe / Jodut (1296, 1299, 1362, 1341, 1349, 1354, 1362 і 1385 гады)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди Пунского повета… Еда Нарвидовича (19 красавіка 1516 году)[7]; Матеи Едовичъ (1528 год)[8]; у Лесницъкомъ селе осмънадцат служоб людеи… Матеи Едевич (23 траўня 1539 году)[9]; Jan Jedziewicz (17 ліпеня 1733 году)[10]; Józef Jedzewicz… Ignacy Jadowicz (21 жніўня 1780 году)[11]; Parafia miadziolska… Jadowicz, zaścianek (1784 год)[12][b].

Remove ads

Носьбіты

Гадзевічы (Hadziewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Трокаў[32][33].

Гадзевіч (Hadziewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[34].

На 1910 год існаваў фальварак Гадавічы ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[35].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Гадавічы, на гістарычнай АшмяншчынеГатавічы.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -ат- (-ёт-) зь летувіскай мовы[4]
  2. Таксама:
    • Гадун, Ятунь (адзначалася старажытнае германскае імя Hadoni[13], Adduni[14]): Андреи Етуневичъ (1528 год)[15], Marianna Hadun (1725 год)[16], Hodunowszczyzna (1744 год)[17];
    • Гадут, Ядот, Ядут, Адуць: Jadut Surkanten son (29 верасьня 1379 году)[18], Миколаевая Ядотовича (1528 год)[19], Pawel Jadotowicz z Stachem bratem (4 сьнежня 1554 году)[20], Jaducie (1744 год)[17], Aduciówna (1825 год)[21], на гістарычнай Ашмяншчыне існуе мястэчка Гадуцішкі;
    • Атвін (адзначалася старажытнае германскае імя Atuin[22]): Anna Atwinowicz (1832 год)[23];
    • Ядзейт: Бертош Едейтович (1537 год)[24];
    • Яцімін, Ядзімін, Ятмін, Атмен, Атмін (адзначалася старажытнае германскае імя Athiman[25]): у Кнетонскои волости люди Овняне… а Етимина (1440—1492 гады)[26], в Новгородскомъ повете… земль пустовских… Ядиминовщину (14 чэрвеня 1514 году)[27], земли пустыхъ… Етминовщину (10 жніўня 1516 году)[28], Петко Етминович (1538 год)[29], Антоні, Міхал і Анеля Атмяновічы (Atmienowicz) — уладальнікі гаспадаркі ў Гальчунах каля Гервятаў на 1928 год[30], Атміновіч (Atminowicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[31]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads