Біфітат

беларускі кісламалочны напой з ацыдафільнымі палачкамі і біфідабактэрыямі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Біфітат — беларускі кісламалочны напой з каровінага малака і закваскі на аснове бактэрыяў ацыдафільнай палачкі і біфідабактэрыяў[1].

Хуткія факты Тып, Нацыянальная страва ...

Пры канцы тэрміну прыдатнасьці зьмяшчае прынамсі мільён прабіятычных мікраарганізмаў, у тым ліку біфідабактэрыяў, і 10 млн ацыдафільных палачак на грам напою. Выкарыстоўваецца для пастаяннага аздараўленчага харчаваньня дарослых і дзяцей. Мае тлустасьць ад 2,5 да 3,5 %. Тэрмін захоўваньня ў лядоўні складае ад 5 дзён у полістыролавым кубку[1] да 10 дзён у пюр-паку[2] і да 15 дзён у плястыкавай пляшцы[3]. 30 сьнежня 2002 году Натальля Жабанос, Вольга Ласкаўнёва і Людміла Сафроненка атрымалі аўтарства на патэнт біфітата ў якасьці супрацоўніцаў «Беларускага навукова-дасьледчага і канструктарска-тэхналягічнага інстытуту мясной і малочнай прамысловасьці» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads