Малочны сьвет

харчовае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Малочны сьвет» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1938 годзе ў якасьці «Гарадзенскага гарадзкога малочнага камбінату».

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

За 2024 год перапрацаваў звыш 540 000 тонаў малака, таму быў адным зь вядучых прадпрыемстваў малочнай галіны Беларусі[6]. Налічваў звыш 1800 супрацоўнікаў. Звыш паловы вырабаў пастаўлялі за мяжу, пераважна ў Расею, Казахстан, Грузію, Турэччыну і Кітай[7]. Вырабляў малако, вяршкі, кефір, ёгурт, сьмятану і тварог, а таксама масла, абястлушчаны сыр і да 60 гатункаў цьвёрдых і паўцьвёрдых сыроў тлустасьцю ад 20 да 55%, сухую сыроватку і марозіва ў вафельным ражку і кубку[8].

Remove ads

Будова

На 2025 год у склад «Малочнага сьвету» ўваходзілі:

Уласная сетка фірмовага гандлю налічвала 6 крамаў у Гарадзенскай вобласьці, зь іх па 2 у Горадні і Зьдзецелі і па адной у Скідалі і Шчучыне[9].

Remove ads

Вырабы

На 2025 год «Малочны сьвет» вырабляў:

  • 19 відаў цэльнамалочных вырабаў, у тым ліку пастэрызаванае і стэрылізаванае малако, кефір, сьмятану, пражанку, тварог, узьбіты мяккі сыр, вяршкі, ёгурт, сыраквашу і айран[10];
  • 37 відаў сыроў, у тым ліку 4 плаўленых, пармэзан і тыльзыцкі[11];
  • 4 гатункі вагавага і фасаванага масла тлустасьцю ад 67 да 82,5%[12];
  • 3 віды дэсэртаў, у тым ліку тварожны крэм і глязураваныя сыркі[13];
  • 19 гатункаў марозіва, у тым ліку плямбір у вафельным ражку і кубку, эскімо і вагавы з 14 напаўняльнікамі, двухслаёвы і бяз цукру, крэм-бруле і ў тубах, узбагачаны кальцам і з разынкамі, а таксама вяршковае і з сыроваткі бяз тлушчу[14];
  • прэсную і мінэральную ваду, у тым ліку газаваную[15];
  • сухую малочную сыроватку ў мяхах па 25 кг[16].
Remove ads

Мінуўшчына

У 1938 годзе заснавалі «Гарадзенскі гарадзкі малочны камбінат» магутнасьцю 10 тонаў сыравіны за содні. У 1967 году магутнасьць прадпрыемства павялічылі да 50 тонаў сыравіны за содні. У 1993 году магутнасьць перапрацоўкі павысілі да 240 тонаў за содні[17]. У лістападзе 1996 году прадпрыемства пераўтварылі ў ААТ «Горадня Малкамбінат»[18]. У сьнежні 2004 году далучылі сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Бераставічанка», які пераўтварылі ў прадпрыемства «АграСьвет», а 11 верасьня 2020 году перайменавалі ў «МілкАгра»[19]. 22 траўня 2007 году камбінат перайменавалі ў «Малочны сьвет», паі якога 14 чэрвеня 2007 году разьмясьцілі на Беларускай валютна-фондавай біржы. 11 траўня 2018 году «Малочны сьвет» выявіў у Маскве і лябараторна пацьвердзіў нізкаякасную падробку масла пад сваім таварным знакам з боку расейскага вытворцы[20]. 4 верасьня 2018 году прадпрыемства атрымала дазвол на пастаўку сваіх вырабаў у краіны Эўразьвязу[21].

У сьнежні 2019 году да «Малочнага сьвету» далучылі «Зьдзецельскі сыраробны завод» і «Шчучынскі масласырзавод»[17]. У выніку магутнасьць перапрацоўкі прадпрыемства вырасла з 260 000 да 460 000 тонаў за год, бо магутнасьць «Шчучынскага масласырзаводу» з даччынымі «Слонімскім малочнымі прадуктамі» складала 164 000 тонаў, а «Зьдзецельскага сырзаводу» — 43 000 тонаў за год[5]. Праз гэта ў 2020 годзе выручка вырасла на 90% да 631 млн рублёў, а прыбытак — на 33% да 61,5 млн рублёў пры рэнтабэльнасьці продажаў у 14%. За мяжу вырабы пастаўлялі ў асноўным у Расею, Кітай, Украіну, Азэрбайджан і Малдову. Сыравінная зона прадпрыемства складалася зь 53-х гаспадарак у 8 раёнах Гарадзенскай вобласьці. На «Малочным сьвеце» працавала 1900 чалавек. Звыш 91% паёў прадпрыемства знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасьці[18].

У студзені 2023 году «Малочны сьвет» пачаў вытворчасьць марозіва бяз цукру, а ў чэрвені 2023-га — безьляктознага марозіва[22]. 10 лютага 2023 году прадпрыемства ўганаравалі ордэнам Працоўнай Славы за ўдалую дзейнасьць і высакаякасныя вырабы[23].

Кіраўнікі

  • В. Г. Кудзін (1948—1951)
  • С. К. Сарокін (1951—1952)
  • М. М. Ванюкевіч (1952—1954)
  • М. Ф. Варанцоў (1954—1955)
  • В. Д. Сазонаў (1955—1966)
  • І. М. Мышко (1966—1969)
  • Т. П. Званарова (1969)
  • Р. А. Анікіна (1969—1982)
  • Ёсіф Шышко (1982—2011)
  • Марына Анікеева (ад 2012 году)[17]
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads